Чыкага
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чыкага (англ.: Chicago) — трэці па колькасці жыхароў (пасля Нью-Ёрка і Лос-Анджэлеса) горад ЗША, другі па значнасці фінансавы цэнтр краіны і найбуйнейшы транспартны вузел Паўночнай Амерыкі. Размешчаны на паўднёва-заходнім узбярэжжы возера Мічыган, у штаце Ілінойс; адміністрацыйны цэнтр акругі Кук.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Насельніцтва Чыкага, паводле афіцыйных звестак на 2009 год, складае 2853 тыс. чалавек. Агламерацыя Чыкага (з рознымі прыгарадамі) завецца «Вялікі Чыкага» альбо «Краіна Чыкага» (англ.: Chicagoland; назва прапанавана газетай «Чыкага Трыб’юн» у пачатку XX стагоддзя); у ёй пражывае каля 10 млн чалавек.
Чыкага па праву лічыцца эканамічнай, прамысловай, транспартнай і культурнай сталіцай Сярэдняга Захаду. Неафіцыйна яго часам таксама завуць «Другі Горад» і «Горад Ветравеяў».
Чыкага з’явіўся на карце ў 1833 як пасёлак з насельніцтвам 350 чалавек. У 1837 годзе Чыкага атрымаў статут горада. Месцазнаходжанне горада паміж усходнімі і заходнімі штатамі і развіццё чыгунак ператварыла Чыкага ў транспартны цэнтр ЗША.
У 1871 годзе вялікая частка горада згарэла ў Вялікім чыкагскім пажары. Гэта дало магчымасць зноў адбудаваць горад і паслужыла штуршком да станаўлення Чыкага як цэнтра архітэктуры ЗША.
Першы ў свеце небаскроб быў пабудаваны ў Чыкага ў 1885 годзе.
У 1890 годзе Чыкага быў другім па памерах горадам у ЗША (пасля Нью-Ёрку) з насельніцтвам 1,1 мільён.
З ростам горада стаў адчувацца недахоп чыстай вады і праблемы з каналізацыяй, бо горад забруджваў возера Мічыган. У 1900 праблема была вырашана разваротам ракі Чыкага, каб яна выцякала з возера Мічыган і будаўніцтвам вычышчальнага канала, накіраванага ў раку Ілінойс.
У 1920 годзе горад набыў міжнародную «славу» дзякуючы росту арганізаванай злачыннасці, з знакамітымі гангстарамі, такімі як Аль Капоне.
У 1942 годзе ва Універсітэце Чыкага ў рамках праекту Манхэтэн была праведзеная першая ў свеце кіраваная ядзерная рэакцыя.
Паводле даных United States Census Bureau, агульная плошча горада — 606,1 км² (234,0 мі²). З іх 588,3 км² (227,1 мі²) занята зямлёй і 17,8 км² (6,9 мі²) — вадой (2,94 %).
Па афіцыйным даным, у 2008 годзе Чыкага наведалі 32.4 мільёны айчынных турыстаў, 11.7 мільёнаў бізнес-падарожнікаў і 1.3 мільёны замежных турыстаў. Гэтыя наведвальнікі пакінулі ў горадзе больш за 11.8 млрд долараў ЗША.
Калі Чыкага атрымаў статус горада ў 1837 годзе, ён выбраў сабе дэвіз Urbs in Horto (бел.: Горад у Садзе). Сёння ў Чыкага 552 парка, агульная плошча якіх каля 3000 гектараў. Таксама горад мае 33 пляжы. Парк Лінкальна — найбуйнейшы гарадскі парк плошчай 490 гектараў. Кожны год больш за 20 мільёнаў чалавек наведваюцца сюды. Гэта робіць яго другім пасля нью-ёркскага Цэнтральнага парку па колькасці наведвальнікаў.
Дзякуючы сваёй касмапалітычнай гісторыі, Чыкага мае багатую сумесь рэлігійнай спадчыны. Хрысціянства з’яўляецца пераважным сярод насельніцтва горада і прадстаўлена рознымі канфесіямі, уключаючы католікаў, пратыстантаў і праваслаўных. Горад таксама мае рыхільнікамў іўдаізму, ісламу, будызму, індуізму, сікхізму і іншых.
У горадзе з 1959 года дзейнічае беларуская праваслаўная царква Святога Георгія.
Па даным 2000 года ў Чыкага пражывала 2,896,016 чалавек. Сёння ў чыкагскай агламерацыі пражывае больш за палову насельніцтва штата Ілінойс.
У адпаведнасці з данымі American Community Survey (бел.: Амерыканскі Агляд Супольнасці), расавы склад горада:
Злачыннасць у Чыкага значна вышэй за сярэднюю па краіне. У 2017 годзе было зафіксавана 118 805 правапарушэнняў. Гэта на 1,55 % нiжэй, чым у папярэднім годзе. Але гэта ўсё роўна больш, чым у Нью-Ёрку і Лос-Анджелесе разам узятых[1].
З 1850-х гадоў Чыкага стаў адным з міравых цэнтраў вышэйшай адукацыі і навуковых даследаванняў дзякуючы шэрагу ўніверсітэтаў, якія знаходзяцца ў горадзе ці яго наваколлі. Гэтыя навучальныя ўстановы заўсёды знаходзяцца ў рэйтынгу лепшых «Нацыянальных універсітэтаў» Злучаных Штатаў згодна ацэнкам журнала US News and World Report.
Лепшыя ўніверсітэты Чыкага:
Працу грамадскага транспарту ў Чыкага і прыгарадах забяспечваюць тры агенцтвы:
Чыкага абслугоўваюць 2 буйных аэрапорты і некалькі малых. Міжнародны аэрапорт О’Хара (англ.: O'Hare) размешчаны на захадзе ад Чыкага (у горадзе Парк Рыдж), але адміністрацыйна адносіцца да Чыкага. Гэта адзін з найбуйнейшых аэрапортаў у свеце. Ён мае 4 тэрміналы.
Другі аэрапорт Мідуэй (англ.: Midway) значна меншы і размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы горада.
У Чыкага 27 братэрскіх гарадоў:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.