Ілінойс (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ілінойс (рака)

Ілінойс (англ.: Illinois) — рака ў ЗША, левы прыток Місісіпі. Утвараецца пры зліцці рэк Дэс-Плейнс і Канкакі. Частка Ілінойскага воднага шляху, які злучае Вялікія азёры з ракой Місісіпі.

Хуткія факты Ілінойс, Характарыстыка ...
Ілінойс
Thumb
Характарыстыка
Даўжыня 437 км
Басейн 104 000 км²
Расход вады ~800 м³/с
Вадацёк
Выток  
  Каардынаты 41°23′37″ пн. ш. 88°15′37″ з. д.HGЯO
Вусце Рака Місісіпі
  Каардынаты 38°58′13″ пн. ш. 90°27′15″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Місісіпі  Мексіканскі заліў
Краіна
Thumb
Thumb
— выток, — вусце
 Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Даўжыня 437 км, ад вытоку р. Канкакі 653 км, плошча басейна каля 75 тыс. км². Цячэ па Цэнтральных раўнінах. Характэрныя веснавыя паводкі і летне-асенняя межань. Сярэдні гадавы расход вады каля 800 м³/с. У верхнім цячэнні злучана суднаходнымі каналамі з воз. Мічыган (каля г. Чыкага) і р. Місісіпі (каля г. Рок-Айленд).

Суднаходная, шлюзаваная, вышэй г. Ла-Сал каналізаваная. На Iлінойсе — г. Пеорыя.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.