![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/American_major_non-NATO_allies.svg/langbe-640px-American_major_non-NATO_allies.svg.png&w=640&q=50)
Асноўны саюзнік па-за НАТА
From Wikipedia, the free encyclopedia
«Асноўны саюзнік па-за НАТА» (англ.: Major Non-NATO Ally або MNNA) — азначэнне ўрада Злучаных Штатаў Амерыкі, якое характарызуе выключна цесныя стратэгічныя і ваенныя адносіны з краінамі, якія не з’яўляюцца членамі НАТА. Увядзенне падобнага статусу ў двухбаковых адносінах вызначае прыярытэтнасць развіцця адносін ЗША з гэтымі краінамі, у тым ліку, магчымасць удзелу ў сумесных абаронных ініцыятывах, магчымасць правядзення сумесных даследаванняў ваеннага характару, удзел у шэрагу абмежаваных контртэрарыстычных мерапрыемствах, пастаўка абмежаваных відаў узбраення, сумесны ўдзел у касмічных праектах. Статус MNNA быў заканадаўча вызначаны ў 1989 годзе[1]. Наяўнасць статусу не вызначаецца ўваходжаннем краін у тыя ці іншыя ваенныя блокі.
- Статус MNNA станам на сакавік 2024 года маюць
Аўстралія
Аргенціна
Бахрэйн[2]
Егіпет
Ізраіль (мае больш высокі статус асноўнага стратэгічнага партнёра)
Іарданія
Кенія
Кувейт[3]
Марока[4]
Новая Зеландыя
Пакістан
Паўднёвая Карэя
Тайвань (на спецыяльных умовах)[5]
Тайланд
Туніс
Філіпіны[6]
Японія
- Краіны-кандыдаты[7]
Грузія
Азербайджан
Арменія
В’етнам
Малдова
Мексіка
Украіна
Індыя
Саудаўская Аравія
Сінгапур
ААЭ
Аман
Ірак
- Нейкі час мелі статус
Афганістан[8][9][10] (2012—2022)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ad/American_major_non-NATO_allies.svg/640px-American_major_non-NATO_allies.svg.png)