Ізраіль
краіна ў Заходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ізраіль (іўр.: ישראל), афіцыйная назва — Дзяржава Ізраіль (іўр.: מדינת ישראל, араб. دولة اسرائيل) — дзяржава ў Паўднёва-Заходняй Азіі. Насельніцтва, паводле дадзеных Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення Ізраіля на чэрвень 2017 года, складала 8 704 400 чалавек, тэрыторыя — 22.072 км². Займае 97-е месца ў свеце па колькасці насельніцтва і 147-е па тэрыторыі.
מדינת ישראל Медына́т Ісраэ́ль |
دولة إسرائيل Да́ўлат Ісра'і́ль | ||||
| |||||
Гімн: «Ха-Тыква» | |||||
Дата незалежнасці | 14 мая 1948 (5 іяра 5708 года) (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | іўрыт | ||||
Сталіца | Іерусалім[кам. 1] | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Іерусалім, Тэль-Авіў — Яфа, Хайфа | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка, кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Іцхак Герцаг Біньямін Нетаньяху | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 147-я ў свеце Усяго 20 770[кам. 2]/22 072[кам. 3] км² 2 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2013) • Шчыльнасць | ▲8 051 200 чал. 355 чал./км² (21-я) | ||||
ІРЧП (2011) | 0,888 (Вельмі высокі) (17-ы) | ||||
Этнахаронім | ізраільцянін, ізраільцянка | ||||
Валюта | Новы шэкель | ||||
Інтэрнэт-дамен | .il | ||||
Код ISO (Alpha-2) | IL | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ISR | ||||
Код МАК | ISR | ||||
Тэлефонны код | +972 | ||||
Часавыя паясы | GMT+2 (улетку GMT+3) |
Сталіца — Іерусалім. Дзяржаўныя мова — іўрыт.
Унітарная дзяржава, дэмакратычная парламенцкая рэспубліка. 29 снежня 2022 года пасаду прэм’ер-міністра заняў Біньямін Нетаньяху. Ізраіль падзяляецца на 6 адміністрацыйных акруг.
Размешчаны на Блізкім Усходзе, каля ўсходняга ўзбярэжжа Міжземнага мора. На поўначы мяжуе з Ліванам, на паўночным усходзе — з Сірыяй, на ўсходзе — з Іарданіяй і тэрыторыяй Заходняга берага ракі Іардан, на паўднёвым захадзе — з Егіптам і сектарам Газа.
Індустрыяльная краіна з эканомікай, што дынамічна развіваецца. Аб’ём ВУП за 2012 склаў 257,621 мільярда долараў ЗША (каля 33 450 долараў ЗША на душу насельніцтва)[1]. У першай палове 2010-х гадоў золатавалютныя рэзервы выраслі на 27,7 % (да 90,58 мільярда долараў ЗША)[2]. Ізраіль мае найвышэйшы ўзровень жыцця сярод усіх краін Блізкага Усходу. У спісе краін па ІРЧП (спіс краін па індэксе развіцця чалавечага патэнцыялу ААН, 2013 год) знаходзіўся на 16-м месцы ў свеце: індэкс 0,900[3]. Грашовая адзінка — новы ізраільскі шэкель (асераднёны курс у 2012 годзе — 3,8 шэкеля за 1 долар ЗША).
Дэкларацыя Незалежнасці была абвешчана 14 мая 1948 года (5 іяра 5708 года) на падставе рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН (ГА ААН) № 181, прынятай 29 лістапада 1947 года (гл. «План ААН па падзеле Палесціныberu»). Дзень незалежнасці, як і шэраг іншых дат, адзначаецца ў Ізраілі па яўрэйскім календары, таму ў розныя гады яму адпавядаюць розныя даты грыгарыянскага календара.
Згодна з Дэкларацыяй Незалежнасці, Ізраіль з’яўляецца яўрэйскай дзяржавай[4][5]. У той жа час Ізраіль з’яўляецца шматнацыянальнай і дэмакратычнай дзяржавай, дзе, разам з яўрэямі, роўныя правы маюць і ўсе іншыя этнічныя групы, па-за залежнасці ад веравызнання[4]: арабы-мусульмане, арабы-хрысціяне, друзыberu, бедуіны, самарыцяне, армяне, чаркесыberu і іншыя. У прыватнасці, друзскія і бедуінскія дэпутаты, арабскія партыі і дэпутаты прадстаўлены ў кнэсеце[6]. Ізраіль адрозніваецца значнай этнакультурнай разнастайнасцю[4][5][6]. Асноўнае насельніцтва краіны — 75,4 % — яўрэі, 20,6 % — арабы, 4 % — іншыя.