Хрысціянства
From Wikipedia, the free encyclopedia
Хрысціянства (ад грэч. Χριστός — «памазанік», «месія») — монатэістычная рэлігія, разам з іўдаізмам і ісламам уваходзіць у групу аўраамічных рэлігій. Хрысціянства зарадзілася на тэрыторыі сучаснага Ізраіля ў I стагоддзі н.э. Заснавальнікам з’яўляецца Ісус Хрыстос. У цяперашні час хрысціянства з’яўляецца адной з самых распаўсюджаных сусветных рэлігій.
Хрысціянства | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | каля 33 |
Названа ад | Хрыстос, Ісус Хрыстос і Назарэт |
Заснавальнік | Ісус Хрыстос, Марыя, маці Ісуса, Павел і Пётр |
Месцазнаходжанне | |
Колькасць членаў | 2 400 000 000[1] |
Месца заснавання | Іерусалім |
Асноватворны дакумент | Біблія і Новы Запавет |
Аддзялілася ад | іўдаізм |
Mastodon instance URL | theres.life |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аснова хрысціянскай тэалогіі выяўляецца ў першых экуменічных веравызнаннях, якія прымаюцца пераважнай колькасцю паслядоўнікаў хрысціянскай веры. Сцвярджаецца, што Ісус пакутаваў, памёр, быў пахаваны і пасля ўваскрэс з мёртвых для таго, каб даць вечнае жыццё тым, хто верыць у Яго і давярае яму дараванне сваіх грахоў (збаўленне)[2]. Акрамя таго, паводле вучэння Ісус цялесна ўзнёсся на неба, дзе ён кіруе і валадарыць з Богам Айцом. Большасць хрысціянскіх канфесій прытрымліваюцца меркавання, што Ісус вернецца, каб судзіць усіх людзей, жывых і мёртвых, і даруе вечнае жыццё сваім паслядоўнікам[3]. Ён лічыцца прыкладам дабрадзейнага жыцця[4], і яго служэнне, смерць і ўваскрасенне часта называецца дабравесцем (грэч. εὐαγγέλιον euangélion).
Хрысціянства з’явілася як яўрэйская секта ў сярэдзіне I стагоддзя[5][6]. Узнікшы ў Леванце, рэгіёне Блізкага Усходу, яно хутка распаўсюдзіўся ў Сірыі, Месапатаміі, Малой Азіі і Егіпце. Уплыў хрысціянства павялічваўся на працягу некалькіх стагоддзяў, і да канца IV стагоддзя яно стала афіцыйнай дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай імперыі, замяніўшы іншыя формы рэлігій, якія практыкаваліся пры рымскім панаванні. У Сярэднявеччы, большая частка Еўропы была схілена ў хрысціянства. Былі таксама часам значныя хрысціянскія меншасці на Блізкім Усходзе, у Паўночнай Афрыцы, Эфіопіі[7] і некаторых частках Індыі[8]. Пасля эпохі Вялікіх геаграфічных адкрыццяў, праз місіянерскую працу і каланізацыю, хрысціянства распаўсюдзілася ў Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы на поўдзень ад Сахары, і астатні свет. Хрысціянства згуляла важную ролю ў фарміраванні заходняй цывілізацыі[9][10][11].
Ва ўсім свеце налічваецца тры найбуйнейшыя групы хрысціянскіх паслядоўнікаў, як то Рымска-Каталіцкая царква, Праваслаўная царква, а таксама розныя кірункі пратэстантызму. Рымска-каталіцкая і праваслаўная цэрквы раздзяліліся ў 1054 годзе падчас Вялікай расколу, а пратэстантызм з’явіўся падчас пратэстанцкай Рэфармацыі XVI стагоддзя ў Еўропе, адкалоўшыся ад Рымска-каталіцкай царквы[12]. У пачатку XXI стагоддзя хрысціянства мае каля 2,2 млрд паслядоўнікаў[13][14][15]. Хрысціяне складаюць каля трэці насельніцтва свету, што робіць хрысціянства найбуйнейшай рэлігіяй у свеце[16]. Гэтая рэлігія з’яўляецца культураўтваральным фактарам для Еўропы, Амерыкі, асобных тэрыторый Блізкага Усходу і Каўказа.