Дзева Марыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзева Марыя, Божая Маці, Панна Марыя, Мадонна — адна з цэнтральных постацей хрысціянскага веравучэння, маці бязгрэшна зачатага Ісуса Хрыста.
Хуткія факты Дзева Марыя, Дата нараджэння ...
Дзева Марыя | |
---|---|
арам.: ܡܪܝܡ іўр.: מרים | |
Дата нараджэння | I стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | I стагоддзе ці 48 |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
У ліку | святы[1] |
Дзень памяці | 15 жніўня |
Бацька | Святы Іаакім[d][2] |
Маці | Святая Ганна[2] |
Муж | Іосіф Абручнік |
Дзеці | Ісус Хрыстос |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У праваслаўі, каталіцызме, англіканстве, лютэранстве вераць, што як маці Хрыста Марыя з'яўляецца Багародзіцай, маці Бога. У пратэстанцтве існуюць і іншыя погляды, прычым яны вельмі адрозніваюцца паміж сабой, некаторыя з іх сцвярджаюць, што Марыя мае значна меншы статус.