Егіпет
From Wikipedia, the free encyclopedia
Егі́пет (араб. مصر), Ара́бская Рэспу́бліка Егі́пет (араб. جمهورية مصر العربية) — краіна на паўночным усходзе Афрыкі і паўднёвым захадзе Азіі. Мяжуе з Ізраілем, тэрыторыяй Палесціны (сектарам Газы), Суданам і Лівіяй. На поўначы абмываецца водамі Міжземнага мора, на ўсходзе — Чырвонага мора. Па тэрыторыі Егіпта праходзіць Суэцкі канал — найкарацейшы марскі шлях з Міжземнага мора ў Індыйскі акіян.
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
| |||||
Гімн: «بلادي، لك حبي و فؤادي» | |||||
Заснавана | 3200 да н.э. | ||||
Дата незалежнасці | 28 лютага 1922 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Арабская | ||||
Сталіца | Каір | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Каір, Александрыя, Гіза, Шубра-Эль-Хейма, Порт-Саід, Суэц[1] | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцка-парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Егіпта Прэм'ер-міністр | Абдул Фатах ас-Сісі Ібрагім Махляб | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 30-я ў свеце 1.002.450 км² 0,632 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2018) • Перапіс (2017) • Шчыльнасць | 99.413.317[2] чал. (15-я) 94.798.827[3] чал. 95 чал./км² (118-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$1392,843 млрд[4] (21-ы) $14.045 (100-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2013) • На душу насельніцтва |
$264,701 млрд $3.146 | ||||
ІРЧП (2018) | 0,696 (сярэдні) (115-ы) | ||||
Этнахаронім | Егіпцяне | ||||
Валюта | Егіпецкі фунт | ||||
Інтэрнэт-дамены | .eg, مصر. | ||||
Код ISO (Alpha-2) | EG | ||||
Код ISO (Alpha-3) | EGY | ||||
Код МАК | EGY | ||||
Тэлефонны код | +20 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
Гісторыя Егіпта — адной з найстаражытнейшых цывілізацый свету, без перабольшання, калыскі чалавецтва — прасочваецца да 6-4 тыс. да н.э. У Старажытным Егіпце былі пабудаваны такія архітэктурныя славутасці як піраміды Гізы і Вялікі Сфінкс. Старажытныя руіны, як, напрыклад, Мемфіс, Фівы, Карнак і луксорская Даліна цароў з'яўляюцца важнымі цэнтрамі археалагічных даследаванняў. Егіпет стаў адным з цэнтрам зараджэння пісьменства, арашальнага земляробства, будаўніцтва гарадоў, арганізаванай рэлігіі. Сучасны Егіпет — спадкаемца той высокай цывілізацыі, што затым перажыла і ўвабрала не адну хвалю гісторыі (грэцкую, рымскую, арабскую і інш). З ХVI ст. Егіпет знаходзіўся пад уладай Асманскай імперыі. У канцы XIX ст. трапіў у сферу брытанскага ўплыву. У 1922 атрымаў фармальную незалежнасць як манархія. У 1952 адбылася рэвалюцыя, у выніку якой кароль Фарук і брытанскія салдаты ўцяклі, а Егіпет стаў рэспублікай.
Егіпет мае пераважна раўнінны рэльеф. У краіне маюцца паклады нафты і прыроднага газу, фасфарытаў, жалезнай руды. Клімат трапічны пустынны, вельмі сухі і спякотны; на поўначы — міжземнаморскі. Большую частку Егіпта займаюць пяскі і камяністыя прасторы Сахары. У такіх умовах яшчэ большую ролю набывае Ніл — найбуйнейшая рака, што перасяе краіну з поўдня на поўнач і стварае вялікую дэльту. Даліна Ніла — суцэльны заселены аазіс.
Егіпет з'яўляецца трэцяй па колькасці насельніцтва краінай Афрыкі і першай у арабскім свеце і на Блізкім Усходзе. У пераважнай большасці сваёй каля 100 мільёнаў жыхароў краіны [5] жывуць каля берагоў ракі Ніл, у суцэльна асвоенай вобласці плошчай каля 40 тысяч км², адзінай, дзе маюцца ворныя землі. Вялікія плошчы пустыні Сахары з'яўляюцца маланаселенымі. Меней за палову егіпцян жывуць у гарадах, найбольш густанаселенымі цэнтрамі з'яўляюцца гарады Каір і Александрыя, а таксама іншыя гарады ў даліне і дэльце Ніла. У пачатку нашай эры Егіпет стаў адным з важнейшых цэнтраў хрысціянства, аднак сёння гэта пераважна мусульманская краіна.
У пачатку 2011 года падчас Арабскай вясны ў Егіпце адбылася рэвалюцыя, якая прывяла да звяржэння прэзідэнта Хосні Мубарака са сваёй пасады, якую ён займаў амаль 30 гадоў. Сённяшні Егіпет — дэмакратычная прэзідэнцкая ўнітарная рэспубліка. Зрэшты, многія назіральнікі характарызуюць палітычны рэжым прэзідэнта Абдула ас-Сісі як аўтарытарны.
Егіпет — другая па аб'ёме эканомікі краіна Афрыкі — мае значны патэнцыял для таго каб у ХХІ стагоддзі стаць адной з вядучых эканомік свету. Эканоміка Егіпта, дзе такія сектары, як турызм, сельская гаспадарка, прамысловасць і сфера паслуг, знаходзяцца на амаль адным узроўні, з'яўляецца адной з найбольш разнастайных на Блізкім Усходзе. У індустрыі турызму занята каля 12 % працоўнай сілы Егіпта. Значную долю валютных паступленняў у краіну дае збор за праход караблёў па Суэцкім канале.
Егіпет — член Лігі арабскіх дзяржаў (штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Каіры), Афрыканскага Саюза, Арганізацыі Ісламская канферэнцыя (АІК) і Руху недалучэння.