![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Egypt-Hieroglyphs.jpg/640px-Egypt-Hieroglyphs.jpg&w=640&q=50)
Мемфіс (Егіпет)
старажытнаегіпецкі горад / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мемфіс (грэч. Μέμφις, егіп. Менефер ад назвы паселішча каля піраміды фараона Піопі I) — старажытнаегіпецкі горад на левым беразе Ніла (каля сучасных пасёлкаў Бедрахейн і Міт-Рахіне на паўднёвы захад ад Каіра).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/Egypt-Hieroglyphs.jpg/320px-Egypt-Hieroglyphs.jpg)
Заснаваны ў пач. ІІІ тыс. да н.э. Менесам пад назвай Белыя сцены (ад аднайменнай крэпасці). У перыяд Старога царства (XVIII—XXIII ст. да н.э.) рэзідэнцыя фараонаў, буйны рэлігійны, палітычны, культурны і рамесніцкі цэнтр Старажытнага Егіпта; захаваў сваё эканамічнае значэнне і пасля пераносу сталіцы ў Фівы (перыяд Сярэдняга царства). Набыў важнае стратэгічнае значэнне ў перыяд Новага царства ў сувязі з паходамі егіпецкіх цароў у Сірыю і Палесціну. У перыяд элінізму з узнікненнем г. Александрыя (IV ст. да н.э.) страціў былое значэнне.
Захаваліся руіны храма бога Пта (III тыс. да н.э.), сфінкс эпохі Новага царства, Серапеум (эліністычны час), 2 калосы Рамсеса II (13 ст. да н.э.). Некропалі Мемфіса з пірамідамі і грабніцамі цароў і знаці знаходзяцца паблізу сучасных Гізы, Сакары і інш.