Сярэдняе царства (Егіпет)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сярэдняе царства — эпоха ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 21—18 стст. да н.э., час праўлення XI, XII і XIII дынастый.
Хуткія факты Сярэдняе царства, Дата заснавання / стварэння ...
Сярэдняе царства | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | 2040 да н.э.[1] |
Кантынент | Афрыка |
Краіна | |
Сталіца | |
Папярэдні ў спісе | Першы пераходны перыяд |
Наступны ў спісе | Другі пераходны перыяд |
Дата спынення існавання | 1782 да н.э.[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
У часы XI дынастыі была адноўлена цэнтральная адміністрацыя, але сапраўднае развіццё Егіпта прыпала на перыяд XII дынастыі. У выніку рэформ вырас аўтарытэт фараона і была абмежавана незалежнасць намархаў, ліквідавана спадчыннасць службовых пасад; сталіца перанесена ў цэнтр Егіпта, побач з Фаюмскім аазісам, дзе былі праведзены вялікія меліярацыйныя работы.
Развіваўся замежны гандаль (з Крытам, Пунтам, Сірыяй, Малой Азіяй і Месапатаміяй), створана прафесійная армія, пабудавана сістэма ўмацаванняў ва ўсходняй частцы дэльты Ніла і ў ніжняй Нубіі. На гэты перыяд прыпадае росквіт літаратуры і мастацтва.