Старое царства (Егіпет)
перыяд гісторыі Старажытнага Егіпета From Wikipedia, the free encyclopedia
перыяд гісторыі Старажытнага Егіпета From Wikipedia, the free encyclopedia
Старое царства, ці Старажытнае царства — эпоха ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 28—23 стст. да н.э., час уладарства III, IV, V і VI дынастый.
Старое царства | |
---|---|
Папярэдні ў спісе | Ранняе царства |
Наступны ў спісе | Першы пераходны перыяд |
Дата пачатку | 2707 да н.э. |
Дата заканчэння | 2216 да н.э. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аддзяленне Старога царства ад папярэдняга яму Ранняга царства, або раннедынастычнага перыяду, умоўнае: III дынастыя, з якой пачынаецца Старое царства, роднасная II дынастыі, а сталіцай Егіпта заставаўся Мемфіс.
У час Старога царства дзяржава зведала эканамічны і культурны ўздым. Адзінства Егіпта ўвасаблялася ва ўладзе фараона, які быў неабмежаваным гаспадаром усёй краіны.
Побач з абшчынным узнікла прыватнае землеўладанне, умацаваўся бюракратычны апарат, створана рэгулярнае войска. Неабмежаваная ўлада фараонаў выявілася ў будаўніцтве пахавальных пірамід (Хеопса, Хефрэна, Мікерына і іншых).
Распаўсюдзіўся культ бога Ра, егіпецкія цары называлі сябе яго сынамі. У гэты перыяд узмацніліся палітычныя і эканамічныя сувязі Егіпта з Фінікіяй і краінай Куш (у Нубіі).
Фараоны Снофру і Сахура рабілі набегі на Фінікію, адкуль прывозілі драўніну для будаўніцтва караблёў. З Куша паступалі золата, слановая косць, жывёла, духмяныя рэчывы, рабы. З часам улада фараонаў заняпала і дзяржава распалася на номы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.