From Wikipedia, the free encyclopedia
Егіпецкія піраміды — найвялікшыя архітэктурныя помнікі Старажытнага Егіпта, сярод якіх адно з «сямі цудаў свету» — піраміда Хеопса. Піраміды ўяўляюць сабой вялізныя каменныя будынкі пірамідальнай формы, якія выкарыстоўваліся ў якасці магільняў для фараонаў Старажытнага Егіпта. Слова «піраміда» — грэчаскае. Існуе гіпотэза, што вялікая гурба пшаніцы і стала правобразам піраміды. На думку іншых вучоных, гэта слова паходзіць ад назвы памінальнага пірага пірамідальнай формы. Усяго ў Егіпце было выяўлена 118 пірамід (на лістапад 2008 года).
Пры згадванні егіпецкіх пірамід, як правіла, маюць на ўвазе Вялікія Піраміды, размешчаныя ў Гізе, непадалёк ад Каіра. Але яны не з'яўляюцца адзінымі пірамідамі ў Егіпце. Многія іншыя піраміды значна горш захаваліся і цяпер нагадваюць пагоркі ці груды камянёў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.