Ра (стар.-грэч.: Ρα; лац.: Ra) — бог Сонца ў старажытнаегіпецкай рэлігіі, творца свету. Часцей за ўсё, на выявах выглядаў чалавекам, што замест звычайнай галавы меў галаву ястраба. Яго асноўныя сімвалы — сонечны круг і абеліск. Часам, яго выяўлялі ў выглядзе барана.
Пагадненнем, бог Ра быў звязаны з іншымі багамі старадаўняга Егіпту, у тым ліку, з Амонам і Горам. Егіпцяне таго часу цягнуліся да пакланення таму, ад чаго залежала іхняе штодзённае жыццё — Сонцу. Таму, пад імем «Ра» яны абагаўлялі гаспадара неба, які штодня плыў з усходу на захад, а з надыходам ночы працягваў свой небяспечны шлях у падземным царстве.
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.