Арабская вясна
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-98ce1e2f2e4cf927 " style="" data-name="Арабская вясна
" >
Краіна Паўночная Афрыка і Блізкі Усход Дата 17 снежня 2010 года — цяперашні час Прычыны карупцыя, беднасць, няроўнасць, беспрацоўе, агфляцыя, аўтарытарныя рэжымы[1] Загінула 1500—3000 (уключаючы самаспалення)
Арабская вясна (таксама ўжываюцца тэрміны Хваляванні ў краінах арабскага свету, Панарабская рэвалюцыя[2][3] і Вялікая арабская рэвалюцыя[4][5][6][7][8]) — масавыя народныя рухі ў Паўночнай Афрыцы і на Блізкім Усходзе ў 2010—2011 гадах.
Пачаўшыся ў Тунісе, масавыя хваляванні і пратэсты ахапілі затым Егіпет, Алжыр, Іарданію, Емен, Бахрэйн і Лівію, з менш значнымі пратэстамі, якія адбыліся ў Маўрытаніі, Саудаўскай Аравіі, Амане, Судане, Сірыі, Іраку, Кувейце, Ліване, Самалі, Марока, Заходняй Сахары і Джыбуці[9][10][11][12][13][14][15][16][17].
З іншых мусульманскіх краін хвалявання ахапілі Албанію, Кот-д’Івуар і Іран.