Марока
краіна на паўночным захадзе Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Каралеўства Марока — краіна ў Афрыцы, знаходзіцца на паўночным захадзе мацерыка ў рэгіёне Магрыба. Мае выхад да Атлантычнага акіяна і Міжземнага мора. Мяжуе з Алжырам. Пад кантролем Марока знаходзіцца Заходняя Сахара. Ісламская ўнітарная дзяржава. Адна з трох афрыканскіх дзяржаў з манархічнай формай кіравання. Разам з суседзямі па рэгіёне Паўночная Афрыка адносіцца да найбольш эканамічна развітых дзяржаў кантынента. Ад сваіх арабскіх суседзяў Марока адрозніваецца палітычнай стабільнасцю.
| |||||
Дэвіз: «араб. الله، الوطن، الملك (Allāh, al Waţan, al Malik — бел.: Бог, Айчына, Кароль)» | |||||
Гімн: «Hymne Cherifien» | |||||
Дата незалежнасці | 2 сакавіка 1956 (ад Францыі і Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | арабская, берберская | ||||
Сталіца | Рабат | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Касабланка, Рабат, Маракеш, Фес, Танжэр | ||||
Форма кіравання | Дуалістычная манархія | ||||
Кароль Прэм’ер-міністр | Махамед VI Абдэліла Бенкіран | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам (суніцкага толку) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 56-я ў свеце 446 550 км² 0,056 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 35 740 000 чал. (36-я) 79 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$300,556 млрд[1] (58-ы) $8612 | ||||
Валюта | Мараканскі дырхам | ||||
Інтэрнэт-дамены | .ma | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MA | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MAR | ||||
Код МАК | MAR | ||||
Тэлефонны код | +212 | ||||
Часавыя паясы | +0 (у 2009 і 2010гг асобнымі ўказамі на летні перыяд уводзіўся час UTC +1) |
Марока да 2017 года была адзінай афрыканскай краінай, якая не з’яўлялася членам Афрыканскага Саюза (выйшла з АС у 1984 годзе). Аднак 30 студзеня 2017 г. Марока вярнулася ў арганізацыю.[2] Таксама Марока ўваходзіць у Лігу арабскіх дзяржаў, Арабскі магрыбскі саюз, Франкафонію, Арганізацыю Ісламская канферэнцыя, групу Міжземнаморскага дыялогу, групу 77.