Касабланка
горад у Марока From Wikipedia, the free encyclopedia
горад у Марока From Wikipedia, the free encyclopedia
Касабла́нка[5] — горад у заходнім Марока, самы населены ў краіне. Гэты найбуйнейшы ў Марока порт стаіць на беразе Атлантычнага акіяна, недалёка ад сталіцы Рабата. Насельніцтва — 2 940 623 (ацэнка 1994 года).
| ||||||||||||||||||||||
Паводле перапісу насельніцтва Марока 2014 года, у камуне Касабланка жыло 3 359 818 чалавек. Каля 98 % насельніцтва жыве ў гарадскіх раёнах. Каля 25 % насельніцтва маладзей за 15 гадоў, а 9 % — старэй за 60 гадоў. Насельніцтва горада складае каля 11 % ад агульнай колькасці насельніцтва Марока. Вялікая Касабланка — найбуйнейшы гарадскім раёна у Магрыбе. 99,9 % насельніцтва Марока складаюць арабы і берберскія мусульмане. Падчас французскага пратэктарату ў Марока еўрапейскія хрысціяне складалі амаль палову насельніцтва Касабланкі.[6] З часу незалежнасці Марока ў 1956 годзе насельніцтва еўрапейцаў значна скарацілася. У горадзе па-ранейшаму жыве невялікая абшчына мараканскіх хрысціян, а таксама невялікая група замежных рымска-каталіцкіх і пратэстанцкіх жыхароў.[7][8]
Хоць міжнародны аэрапорт Махамеда V прымае большасць міжнародных рэйсаў у Марока,[14] міжнародны турызм у Касабланцы не так развіты, як так гарадах як[15] Тэс і Маракеш.
Папулярныя месцы турызму — гандлёвыя цэнтры Morocco Mall, Anfa Place, Marina і Tachfine Center. Таксама папулярныя набярэжная Корніш і пляж Айн Дыяб, Парк Лігі арабскіх дзяржаў, тэматычны парк Сіндыбад.
Мячэць Хасана II — другая па велічыні мячэць у Афрыцы і сёмаяі ў свеце, з мінарэтам вышынёй 210 метраў[16] — галоўная турыстычная славутасць горада. Наведвальнікі таксама прыязджаюць, каб убачыць багатую архітэктурную спадчыну горада.[17]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.