краіна ў Паўночнай Афрыцы From Wikipedia, the free encyclopedia
Лівія (араб. ليبيا)— арабская дзяржава на поўначы Афрыкі. На захадзе мяжуе з Алжырам, на паўночным захадзе з Тунісам, на поўдні з Чадам і Нігерам, на ўсходзе з Егіптам. На поўначы амываецца водамі Міжземнага мора, агульная працягласць міжземнаморскага ўзбярэжжа — 1860 км. Тэрыторыя — 1,76 млн км² (85 % прыходзіцца на пустыню). Сталіца — Трыпалі.
| |||||
Гімн: «ليبيا ليبيا ليبيا» | |||||
Дата незалежнасці | 10 лютага 1947 (ад Італіі) | ||||
Афіцыйная мова | Арабская | ||||
Сталіца | Трыпалі | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Трыпалі, Бенгазі, Місурата | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Старшыня Прэзідэнцкага савета Прэм’ер-міністр | Мухамед Юніс Манфі Фатхі Башага/Абдэль Хамід Махамед Дбэйбе (двоеўладдзе) | ||||
Плошча • Усяго | 17-я ў свеце 1.759.541 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Шчыльнасць | 5.613.380 чал. 3,2 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$66,941 млрд (81-ы) $10.129 | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2012) • На душу насельніцтва |
$79,691 млрд (64-ы) $12.058 | ||||
ІРЧП (2013) | ▼0,769 (высокі) (64-ы) | ||||
Этнахаронім | Лівійцы | ||||
Валюта | Лівійскі дынар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ly | ||||
Код ISO (Alpha-2) | LY | ||||
Код ISO (Alpha-3) | LBY | ||||
Код МАК | LBA | ||||
Тэлефонны код | +218 | ||||
Часавыя паясы | +1 |
Узбярэжжа Міжземнага мора раздзелена слаба, уздоўж яго працягваецца нізінная раўніна. Большую частку тэрыторыі краіны займае нізкае плато.
98 % тэрыторыі краіны займаюць пустыні і паўпустыні — асобныя часткі Сахары. На паўночным захадзе і паўночным усходзе ўздоўж узбярэжжа цягнецца нізінная паласа з перарывістым поясам аазісаў (Гадамес і інш.). На захадзе — вапняковае плато Эль-Хамра (выш. да 960 м), на поўдні — адгор'і Тыбесты (г. Бетэ, 2286 м), паміж імі — шырокія пясчаныя катлавіны Ідэхан-Убары і Ідэхан-Мурзук, на ўсходзе — Лівійская пустыня, на паўночным усходзе — плато Эль-Ахдар (выш. да 878 м). У Лівіі вялікія запасы нафты (1-е месца ў Афрыцы), ёсць прыродны газ, фасфарыты, калійная соль, жалезная руда.
Клімат пустынны трапічны, на поўначы пераходны да міжземнаморскага, сухі, з рэзкімі сезоннымі і сутачнымі ваганнямі тэмпературы. Сярэдняя тэмпература студзеня на поўначы 11-12 °C, на поўдні 15-18 °C, ліпеня адпаведна 27-29 і 32-35 °C. Надвор’е з вялікімі перападамі тэмператур паміж днём і ноччу. На ўзбярэжжа зімой ветранае надвор’е, якое прыносіць дажджы. За год выпадае менш за 50 мм ападкаў, на плато Эль-Ахдар — каля 500 мм ападкаў, у раёне г. Трыпалі — каля 300 мм.
Рэк няма. У асобных раёнах ёсць запасы падземных і артэзіянскіх вод.
91 % тэрыторыі займаюць голыя пяскі і камяністыя грунты. Месцамі сухалюбныя хмызнякі і злакі. Жывёльны свет бедны, прадстаўлены пераважна паўзунамі (змеі, яшчаркі), з млекакормячых — грызунамі, драпежнікамі (шакалы, гіены, ліс-фенек), парнакапытнымі (антылопы); шматлікія насякомыя і павукападобныя.
Нацыянальны парк Куф, некалькі прыродных паркаў.
Тэрыторыя Лівіі размяшчаецца ў часавым поясе пад назвай Усходнееўрапейскі час (EET) (UTC+2). На летні час Лівія не пераходзіць.
Да 1911 Лівія ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі, з 1911 па 1942 з'яўлялася італьянскай калоніяй, у 1943 у выніку разгрому войскаў італа-германскай кааліцыі была акупіраваная Вялікабрытаніяй і Францыяй. 24 снежня 1951 у адпаведнасці з рэзалюцыяй ГА ААН (1949) Лівія абвешчаная незалежнай суверэннай дзяржавай — Злучаным Каралеўствам Лівіі на чале з каралём Ідрысам I. 1 верасня 1969 група нацыяналістычна настроеных афіцэраў лівійскага войска на чале з М. Кадафі, якія ўваходзілі ў «Рух свабодных афіцэраў юніяністаў-сацыялістаў», звергла манархічны рэжым і абвясціла Лівійскую Арабскую Рэспубліку (ЛАР). У сакавіку 1977 была прынятая «Дэкларацыя аб устанаўленні ўлады народа», якая абвясціла аб стварэнні ў краіне «джамахірыі» (дзяржава народных мас) з таго моманту афіцыйна дзяржава стала называцца Вялікая Сацыялістычная Народная Лівійская Арабская Джамахірыя. У лютым 2011 ў шэрагу гарадоў краіны прайшлі антыўрадавыя мітынгі, жорстка падаўленыя ўладамі, у Лівіі пачалася грамадзянская вайна. У канцы сакавіка 2011 пачалася санкцыянаваная ААН ваенная аперацыя пад кантролем сіл НАТА. 21 жніўня лівійскія паўстанцы ўвайшлі ў Трыпалі. 20 кастрычніка М. Кадафі быў забіты.
Насельніцтва — 6 млн чал. (арабы — 98 %, ёсць таксама берберы, тубу і хаўса). Афіцыйная мова — арабская. Дзяржаўная рэлігія — іслам суніцкага толку, аснова заканадаўства — шарыят. Нацыянальнае свята — Дзень рэвалюцыі 1 верасня (1969).
Буйныя гарады — Трыпалі (1,75 млн чал.), Бенгазі, Табрук, Місурата, Аль-Байда.
Гл. таксама Мовы Лівіі
Грашовая адзінка — лівійскі дынар (роўны 1000 дырхамам) — 0,76 дол. ЗША (сак. 2009).
Па выведаных запасах нафты (ацэньваюцца ў 39,1 млрд бар.) Лівія займае 1-е месца ў Афрыцы і 5-е сярод удзельнікаў ОПЕК (пасля Саудаўскай Аравіі, Ірака, Кувейта і ААЭ). Маюцца буйныя запасы прыроднага газу (1,43 трлн куб. м., 3-е месца ў Афрыцы).
Асноўныя галіны эканомікі — нафтагазаздабыча, нафтагазаперапрацоўчая і нафтахімічная галіны прамысловасці, на долю якіх прыходзіцца 95 % паступленняў ад экспарту. Лёгкая прамысловасць прадстаўленая ў асноўным невялікімі прадпрыемствамі па вытворчасці тканак, пашыву вопраткі і абутку, вырабу скур. Харчовая галіна развітая адносна слаба.
Па выніках 2008 ВУП вырас на 7,3 % (да 77,3 млрд дол.). Золатавалютныя рэзервы, па ацэнках экспертаў, павялічыліся да 89 млрд дол.
Па ўзроўні прыбытку на душу насельніцтва (больш 6 тыс. дол. у год) Лівія займае адно з першых месцаў у Афрыцы.
Асноўныя знешнегандлёвыя партнёры Лівіі: Італія, Германія, ЗША і Іспанія. Знешнегандлёвае абарачэнне ў 2008 склала 89,9 млрд дол. (экспарт — 69,3 млрд.). Аснову экспарту складае нафта, прадукты нафтаперапрацоўкі і нафтахіміі. Асноўныя артыкулы імпарту — легкавыя машыны, станкі, нафтаабсталяванне, трубы, электраабсталяванне, піламатэрыялы і іншыя будматэрыялы, прамысловыя і харчовыя тавары, розныя гатовыя вырабы, а таксама хімічныя і сыравінныя тавары.
Дзяржаўны лад Лівіі быў вызначаны артыкуламі «трэцяй сусветнай тэорыі» М. Кадафі, яе сутнасць складаецца ў рэалізацыі прынцыпу «прамога народаўладдзя», т.б. непасрэднага ўдзелу народных мас у кіраванні краінай без такіх інстытутаў, як прэзідэнт, парламент, урад і партыі, якія ў ВСНЛАД афіцыйна скасаваныя.
Лівія падзеленая на 26 буйных адміністрацыйных адзінак — шаабій (правінцый), якія ў сваю чаргу падзеленыя на 378 камун (махалі), кіраваных праз першасныя народныя зборы і народныя камітэты.
Кіраўнік дзяржавы — М. Кадафі. Фармальна ён не займае дзяржаўных пасад, застаючыся толькі Вярхоўным Галоўнакамандуючым сіламі ўзброенага народу (УС ВСНЛАД). Яго юрыдычны статус вызначаецца Хартыяй рэвалюцыйнай законнасці (зацверджаная на надзвычайнай сесіі ВНК у сакавіку 1990), паводле якой М. Кадафі — «кіраўнік рэвалюцыі» і «крыніца рэвалюцыйнай законнасці».
Функцыі ўраду выконвае Вышэйшы народны камітэт (ВНК) на чале з сакратаром (з сакавіка 2006 — Аль-Багдадзі Алі Аль-Махмудзі), а міністэрстваў — галоўныя народныя камітэты (ГНК), куды ўваходзяць прадстаўнікі мясцовых народных камітэтаў, адказныя за дадзеную галіну на ўзроўні камуны. Сакратар Галоўнага народнага камітэта па знешніх сувязях і міжнароднаму супрацоўніцтву з сакавіка 2000 — Абдурахман Мухамед Шалькам.
Заканадаўчую ўлада прадстаўляе Усеагульны Народны Кангрэс (УНК), сесіі якога склікаюцца раз у год. Стала дзеючы орган УНК — Генеральны сакратарыят (з 2000 яго сакратар — Міфтах Мухамед Куэйба).
Лівія з'яўляецца членам большасці буйных міжнародных арганізацый — ААН, ЛАД, Афрыканскага Саюзу, АІК, РН, а таксама старшынёй Саюзу Арабскага Магрыба і членам патраніруемай ёю Супольнасці Сахара-Сахельскіх дзяржаў. У ліпені 2004 СГА прыняла рашэнне пачаць афіцыйныя перамовы аб уступленні ў яе Лівіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.