Аўтарытарызм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтарытарызм (ад лац.: auctoritas — улада, уплыў) — палітычны рэжым, пры якім носьбіт улады (напрыклад, дыктатар) сам абвяшчае пра сваё права на ўладу. Падставай для існавання такой улады з'яўляецца выключна меркаванне на гэты конт носьбіта гэтай улады.
Аўтарытарызм, як форма палітычнай улады часта спалучаецца з аўтакратыяй і дыктатурай, хоць гэта не абавязкова. Напрыклад, любая рэвалюцыя, у тым ліку дэмакратычная, будзе праявай аўтарытарызму (з прычыны таго, што рэвалюцыя адбываецца тады, калі прававая сістэма не можа зладзіцца з сітуацыяй, а іншай прававой сістэмы пакуль не існуе; рэвалюцыя цалкам ламае існую прававую сістэму і, знаходзячыся такім чынам у прававым вакууме, аўтарытарна аб'яўляе сябе носьбітам улады).