Судан
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Судан (значэнні).
Суда́н[1] (араб. السودان), афіцыйна Рэспубліка Суда́н[1] (араб. جمهورية السودان) — краіна, якая знаходзіцца ў Паўночна-Усходняй Афрыцы. З’яўляецца трэцяй краінай Афрыкі па плошчы (пасля Алжыра і ДР Конга) і трэцяй краінай арабскага свету (пасля Алжыра і Саудаўскай Аравіі). Па дадзеных перапісу 2015 года насельніцтва Судана перавышае 40 млн жыхароў. Хартум — сталіца, а таксама палітычны, культурны і гандлёвы цэнтр краіны, Амдурман — другі па велічыні горад.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Перамога наша (an-Nasru la-naa)» | |||||
Гімн: «Мы — войска Алаха, войска айчыны (Nahnu jundu l-Laahi, jundu l-watan)» | |||||
Дата незалежнасці | 1 студзеня 1956 (ад Вялікабрытаніі і Егіпта) | ||||
Афіцыйная мова | арабская | ||||
Сталіца | Хартум | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Амдурман | ||||
Форма кіравання | Рэспубліка | ||||
Кіраўнік дзяржавы Прэм’ер-міністр | Абдэль Фатах аль-Бурхан Абдала Хамдок | ||||
Дзярж. рэлігія | іслам (суніцкага толку) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 16-я ў свеце 1,886,068 км² 0 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2008) • Шчыльнасць | 30,894,000 чал. (38-я) 16,4 чал./км² | ||||
ІРЧП (2007) | ▼ 0.531 (150-ы) | ||||
Валюта | Суданскі фунт (SDP) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .sd | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SD | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SDN | ||||
Код МАК | SUD | ||||
Тэлефонны код | +249 | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Закрыць
Назва краіны паходзіць ад арабскага слова Bilad-al-sudan, літаральна — «краіна чорных».