Бахрэйн
астраўная краіна ў Персідскім заліве / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бахрэ́йн (араб. البحرين), Карале́ўства Бахрэ́йн (араб. مملكة البحرين) — дзяржава размешчаная на архіпелагу з 33 астравоў у заліве Сальва паміж усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі і Катарскім паўвостравам. Агульная плошча ўсіх астравоў — 703 кв. км. Самы вялікі з іх — востраў Бахрэйн (587 кв. км), другі па велічыні — востраў Мухарак (21 кв. км). Востраў Бахрэйн злучаны з усходнім узбярэжжам Саудаўскай Аравіі 26-кіламетровай дамбай-мостам. Сталіца — г. Манама. Краіна падзеленая на пяць адміністрацыйных адзінак: Манама, Мухарак, паўночны, паўднёвы і цэнтральны акругі. Афіцыйная мова — арабская, шырока распаўсюджана англійская. Частка насельніцтва гаворыць на фарсі. Валюта — бахрэйнскі дынар.
| |||||
Гімн: «Наш Бахрэйн» | |||||
Дата незалежнасці | 14 жніўня 1971 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Арабская | ||||
Сталіца | Манама | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Манама | ||||
Форма кіравання | Абсалютная манархія | ||||
Кароль Прэм'ер-міністр | Хамад аль-Халіфа Халіфа аль-Халіфа | ||||
Дзярж. рэлігія | Іслам | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 184-я ў свеце 750 км² 0% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 1 234 571 чал. (155-я) 1189,5 чал./км² | ||||
Валюта | Бахрэйнскі дынар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bh | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BH | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BHR | ||||
Код МАК | BRN | ||||
Тэлефонны код | +973 | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Дзяржаўная рэлігія — іслам. Яго вызнаюць 85 % насельніцтва (60 % — шыіты і 25 % — суніты, у лік якіх уваходзіць кіруючая сям'я). Шыіцкая суполка негатыўна настроеная ў дачыненні да кіруючай суніцкай меншасці. Прадстаўнікі іншых рэлігій (хрысціянства, індуізм і інш.) складаюць 15 % насельніцтва. У Каралеўстве дзейнічае таксама невялікі прыход Антыёхійскай праваслаўнай царквы.
Клімат на Бахрэйне блізкі да трапічнага. Сярэдняя тэмпература студзеня — +17 °C, ліпеня — +37 °C, улетку высокая вільготнасць. За год выпадае ў сярэднім каля 90 мм ападкаў.