Дзяржава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Дзяржа́ва — адмысловая арганізацыя грамадства, аб’яднанага агульнымі сацыяльнымі і культурнымі інтарэсамі. Займае акрэсленую тэрыторыю, мае ўласную сістэму кіравання, валодае ўнутраным і вонкавым суверэнітэтам.
Дзяржава аперуе пэўнымі метадамі захавання і падтрымання дзяржаўнай цэласнасці, суверэнітэту, правапарадку, традыцый ўнутры грамадства, усталёўвае пэўны парадак узаемаадносін паміж грамадзянамі дзяржавы, і залучае ў сваю дзейнасць усё насельніцтва на ўласнай і іншых тэрыторыях, у адпаведнасці з міжнароднымі дамовамі дзяржавы. Парадак узаемаадносін паміж членамі грамадства і прымянення ўлады вызначаецца канстытуцыяй, законамі і іншымі прававымі дакументамі дзяржавы, якія з’яўляюцца часткай будовы дзяржавы; а таксама традыцыямі, якія сфарміраваліся ўнутры дзяржавы, у гістарычнай рэчаіснасці.
У сучасных капіталістычных дзяржавах, яе асноўнымі мэтамі дэкларуюцца:
- абарона правоў грамадзян, захаванне нармальных узаемаадносін паміж членамі грамадства, якія заключаюцца ў забеспячэнні пэўнага ўзроўню бяспекі жыцця і ўласнасці людзей, г. зн. бяспекі іх асабістай, навуковай, творчай і камерцыйнай дзейнасці;
- рэалізацыя і захаванне агульных для членаў грамадства матэрыяльных і духоўных мэтаў і каштоўнасцей, такіх як свабода, мараль, справядлівасць, медыцына, адукацыя, дарогі, экалогія.
Тэрмін звычайна выкарыстоўваецца ў прававым, палітычным, а таксама сацыяльным кантэкстах. У цяперашні час уся сухапутная тэрыторыя на планеце Зямля, за выключэннем Антарктыды і прылеглых да яе астравоў, падзелена паміж прыкладна дзвюма сотнямі дзяржавамі. У параўнанні з суполкай, якая з’яўляецца простым грамадствам, дзяржава ўтрымлівае ў сабе сацыяльны клас (або класы), прафесійным заняткам якога (або якіх) з’яўляецца кіраванне агульнымі справамі (пры абшчыннай будове кожны супольнік датычны да кіравання справамі)[1].