Унітарная дзяржава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Унітарная дзяржава — форма дзяржаўнага ладу, пры якім яго часткі з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі і не маюць статусу дзяржаўнага ўтварэння. У адрозненне ад федэрацыі, ва ўнітарнай дзяржаве ёсць адзіныя для ўсёй краіны вышэйшыя органы дзяржаўнай улады, адзіная прававая сістэма, адзіная канстытуцыя. На сённяшні дзень большасць суверэнных дзяржаў з'яўляюцца ўнітарнымі. Як правіла буйныя па колькасці насельніцтва дзяржавы з'яўляюцца федэрацыямі (Кітайская Народная Рэспубліка з'яўляецца выключэннем). Суб'екты федэратыўнай дзяржавы не могуць быць унітарнымі, паколькі яны не маюць суверэнітэту ў поўным аб'ёме, а маюць толькі некаторыя яго прыкметы.