Кітай
краіна ва Усходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Кітай (кіт. трад. 中國, спр. 中国, піньінь Zhōngguó), афіцыйна Кітайская Народная Рэспубліка (КНР, кіт. трад. 中華人民共和國, спр. 中华人民共和国, піньінь Zhōnghuá Rénmín Gònghéguó) — краіна ва Усходняй Азіі. Мяжуе з Расіяй і Манголіяй на поўначы, з Паўночнай Карэяй на ўсходзе, з Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Афганістанам і Пакістанам на захадзе, з Індыяй, Непалам, Бутанам, М'янмай, Лаосам і В'етнамам на поўдні. На ўсходзе абмываецца Жоўтым, Усходне-Кітайскім і Паўднёва-Кітайскім морамі Ціхага акіяна. Тайвань — найбуйнейшы востраў Кітая — займае дэ-факта незалежная Кітайская Рэспубліка, якую Пекін не прызнае. Кітай займае першае месца ў свеце па колькасці насельніцтва; трэцяе месца — па плошчы. Касмічная дзяржава. КНР з’яўляецца адной з пяці афіцыйных ядзерных дзяржаў, пастаянным членам Савета Бяспекі ААН, валодае самай вялікай у свеце арміяй і другім у свеце ваенным бюджэтам. Поспехі ў эканамічным развіцці даюць падставы разглядаць КНР у якасці патэнцыйнай звышдзяржавы.
| |||||
Гімн: «义勇军进行曲/Марш дабравольцаў» | |||||
Заснавана | 221 да н.э. (аб'яднанне пад дынастыяй Цынь) 1 кастрычніка 1949 (КНР) | ||||
Афіцыйная мова | Кітайская (путунхуа) | ||||
Сталіца | Пекін | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Шанхай, Пекін, Гуанчжоу, Шэньчжэнь, Чунцын | ||||
Форма кіравання | Сацыялістычная рэспубліка | ||||
Старшыня Прэм'ер Дзяржаўнага Савета Старшыня ПК УСНП Старшыня УК НПКСК | Сі Цзіньпін Лі Цян Чжан Дэцзян Юй Чжэншэн | ||||
Дзярж. рэлігія | няма (дзяржаўны атэізм) | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2023) • Перапіс (2020) • Шчыльнасць | 1 411 750 000[1] чал. (1-я) 1 411 778 724 чал. 145 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$27,449 трлн[2] (1-ы) $19.559 (79-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$14,172 трлн (2-ы) $10.098 (71-ы) | ||||
ІРЧП (2017) | ▲0,752 (высокі) (86-ы) | ||||
Этнахаронім | Кітайцы | ||||
Валюта | Жэньміньбі (¥, CNY) | ||||
Інтэрнэт-дамены | .cn, .中国, .中國, .公司, .网络 | ||||
Код ISO (Alpha-2) | CN | ||||
Код ISO (Alpha-3) | CHN | ||||
Код МАК | CHN | ||||
Тэлефонны код | +86 | ||||
Часавыя паясы | +8 |
Прырода Кітая неверагодна разнастайная. У межах краіны ляжыць найбуйнейшае ў свеце нагор’е — Тыбет, а на мяжы з Непалам уздымаюцца горы-васьмітысячнікі, сярод якіх і Эверэст. Кітай валодае багатымі мінеральнымі, агракліматычнымі, воднымі рэсурсамі. Тут цячэ трэцяя ў свеце па даўжыні і шматводнасці рака — Янцзы. Вельмі востра стаіць пытанне аховы прыроды: лясы на ўсходзе Кітая амаль цалкам высечаны а іх жывёльны свет — знішчаны, рэкі і азёры брудныя, паветрам у гарадах часта немагчыма дыхаць.
Кітай з’яўляецца адной з калысак чалавецтва — цывілізацыя ў даліне Хуанхэ ўзнікла шмат тысяч гадоў таму. У першым тысячагоддзі новай эры кітайская цывілізацыя адносілася да ліку найболь развітых у свеце. Менавіта ў той час былі зроблены 4 «вялікіх кітайскіх вынаходніцтвы»: компас, папера, порах, ручны набор літар. Дынастыйная гісторыя Кітая скончылася на дынастыі Цын з заснаваннем у выніку Сіньхайскай рэвалюцыі ў 1911 Рэспублікі Кітай. У першай палове ХХ стагоддзя Кітай быў ахоплены грамадзянскімі войнамі, паміж якімі быў перыяд японскай акупацыі. У 1949 да ўлады прыйшла Камуністычная партыя Кітая на чале з Маа Цзэдунам, а прыхільнікі партыі Гаміньдан уцяклі на Тайвань, дзе пабудавалі свой Кітай. Дзякуючы эканамічным поспехам, у канцы ХХ — пачатку ХХІ ст. Кітай стаў адной з самых магутных і ўплывовых дзяржаў свету.
Кітайская Народная Рэспубліка — камуністычная аднапартыйная ўнітарная дзяржава. Уся ўлада канцэнтруецца ў руках Камуністычнай Партыі Кітая, старшыня якой з’яўляёцца прэзидэнтам Кітая. Сённяшні кіраўнік Кітая — Сі Цзіньпін. КНР дзеліцца на 22 правінцыі, 5 аўтаномных раёнаў, 4 гарады цэнтральнага падпарадкавання (Пекін, Шанхай, Чунцын, Цяньцзінь) і спецыяльныя адміністрацыйныя раёны (Ганконг і Макаа). Ва ўсёй дзяржаве дзейнічае адзін час. Сталіца — горад Пекін, другі па велічыні ў Кітаі і адзін з найбуйнейшых у свеце.
Насельніцтва КНР перавысіла 1,4 млрд чалавек, што на 2019 год дазваляе Кітаю заставацца — як і на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва — самай населенай краінай свету. Апошнія дзесяцігоддзі, дзякуючы дэмаграфічнай палітыцы, натуральны прырост істотна зменшыўся. Сённяшні Кітай адчувае сур’ёзнае старэнне насельніцтва з усімі наступствамі. У палавой структуры адчувальная перавага мужчын над жанчынамі. У Кітаі найбольшая колькасць атэістаў у свеце. Папулярныя рэлігіі — будызм, даасізм, кітайская народная рэлігія. Большая частка насельніцтва — кітайцы, што канцэнтруюцца пераважна на ўсходзе, дзе шчыльнасць перавышае 500 чал/км². Імкліва расце доля гарадскога насельніцтва (59 % у 2018 годзе). Найбуйнейшы горад — Шанхай.
Кітай — індустрыяльная краіна, ключавая дзяржава з ліку тых, што развіваюцца. Займае першае месца па агульным аб’ёме ВУП (па ППЗ), другое — па намінале. Самы вялікі ў свеце прамысловы вытворца і экспарцёр. У ХХІ стагоддзі ажыццяўляе эканамічную экспансію па ўсім свеце. КНР з’яўляецца членам такіх арганізацый як: БРІКС, Вялікая дваццатка, Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва, АЦЭС, форуму Кітай-Індыя-М’янма-Бангладэш.