From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёва-Кітайскае мора (малайск.: Laut China Selatan, в’етн.: Biển Đông, кіт.: 南海, тагальск.: Dagat Luzon, індан.: Laut Cina Selatan) — паўзамкнутае мора ля берагоў Паўднёва-Усходняй Азіі, паміж паўвостравам Індакітай, астравамі Калімантан, Палаван, Лусон і Тайвань. Уваходзіць у склад марскіх басейнаў Аўстралія-Азіяцкага Міжземнага мора, паміж Ціхім і Індыйскім акіянамі.
Плошча — 3.537.289 км², максімальная глыбіня — 5560 м, Тэмпература вады на паверхні ў лютым ад 20° С на поўначы да 27 °C на поўдні, у жніўні дасягае 28-29 °C па ўсёй плошчы. Салёнасць вады — 32-34 ‰. Улетку і ўвосень частыя тайфуны. Прылівы няправільныя, сутачныя і паўсуткавыя, да 4 м.
У 2018 годзе адкрыўся музей Паўднёва-Кітайскага мора ў кітайскай астраўной правінцыі Хайнань[1].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.