Бутан
краіна ў Паўднёвай Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бута́н, Карале́ўства Бута́н (дзонг-кэ: འབྲུག་རྒྱལ་ཁབ་), што азначае «Каралеўства грымотнага цмока» — дзяржава ў Паўднёвай Азіі, ва ўсходніх Гімалаях, на поўначы і захадзе мяжуе з Кітаем, на поўдні і ўсходзе з Індыяй.
| |||||
Гімн: «Друк цэндэн» | |||||
Заснавана | 17 снежня 1907 | ||||
Афіцыйная мова | дзонг-кэ | ||||
Сталіца | Тхімпху | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Тхімпху | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Прэм’ер-міністр | Джыгмэ Кхесар Намг’ял Вангчук Джыгмэ Тынлей | ||||
Дзярж. рэлігія | будызм (Друкпа Каг’ю) | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 136-я ў свеце 38 394 км² <1% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2009) • Шчыльнасць | 691.141[1] чал. (169-я) 18 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2008) • На душу насельніцтва |
$3,49 млрд[2] (157-ы) $5 312[2] | ||||
Валюта | Нгултрум | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bt | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BT | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BTN | ||||
Код МАК | BHU | ||||
Тэлефонны код | +975 | ||||
Часавыя паясы | UTC+6 (BTT) |
Бутан — таксама і гістарычная назва памежнай тэрыторыі ў Індыі ў штаце Заходняя Бенгалія з цэнтрам Калімпонг. Гэта тэрыторыя была адваявана англічанамі ў Бутана ў 19 стагоддзі.
Па адной з версій назва «Бутан» паходзіць ад Бху-Утан (Bhu-Uttan), што ў перакладзе з санскрыту азначае «высакагор’е» ці «горная краіна». Па іншай версіі, назва паходзіць ад Бхот-Анг (Bhots-ant), што азначае «край Тыбета» ці «поўдзень Тыбета».
З захаду каралеўства мяжуе з індыйскім штатам Сікім (да 1975 года незалежная краіна), з усходу са штатам Аруначал-Прадэш, на поўдні — са штатам Асам, у якім цягнецца шматгадовая грамадзянская краіна, на паўднёвым захадзе — з Заходняй Бенгаліяй.