![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/55/National_Emblem_of_the_People%2527s_Republic_of_China.svg/langbe-640px-National_Emblem_of_the_People%2527s_Republic_of_China.svg.png&w=640&q=50)
Герб Кітая
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Кітайскай Народнай Рэспублікі (中华人民共和国国徽) быў прыняты 20 верасня 1950 года. На ім адлюстраваны дзяржаўны сцяг, плошча Цяньаньмэнь, пшанічныя каласы і зубчастае кола. Сімвалізуе барацьбу за перамогу ў новай дэмакратычнай рэвалюцыі, якую вёў кітайскі народ, з часу «руху 4-га траўня» 1919 года і стварэнне Новага Кітая — дзяржавы, якой кіруе рабочы клас, абапіраючыя на рабоча-сялянскую дэмакратычную дыктатуру народа[1].
Герб Кітая | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Кітай |
Зацверджаны | 20 верасня 1950 |
Заснаванне | 20 верасня 1950 |
У чырвоным крузе над выявай Брамы размяшчаюцца пяць зорак, як на дзяржаўным сцягу КНР. Круг апраўляюць каласы рысу і пшаніцы, якія адлюстроўваюць мааісцкую філасофію аграрнай рэвалюцыі. У цэнтры ніжняй часткі апраўлення размешчана зубчастае кола, якое сімвалізуе прамысловых рабочых. У цэнтры герба намалявана плошча ў горадзе Пекіне, на якой узвышаецца брама Цяньаньмэнь, што ў перакладзе азначае «Брама Нябеснага спакою». Гэтая брама сімвалізуе старажытныя традыцыі кітайскага народа.