Грыгарыя́нскі калянда́р («новы стыль») — каляндар, уведзены ў 1582 годзе папам Грыгорыем XIII узамен старога юліянскага. Злічэнне было перасунута на 10 сутак наперад (наступным днём пасля 4 кастрычніка 1582 года стала 15 кастрычніка 1582 года), каб улічыць хібнасць, якая назбіралася ў Юліянскім календары. У грыгарыянскім календары гады, якія заканчваюцца на 00, сталі лічыць высакоснымі толькі ў тым выпадку, калі лік, які складаецца з першых дзвюх лічбаў, дзеліцца на чатыры (1600 — высакосны, 1900 — звычайны, гэтым ён розніцца ад старога стылю). Адставанне грыгарыянскага календара ад сонечнага складае 24 гадзіны за 3300 гадоў.
Каляндар | |||
---|---|---|---|
Звесткі аб календары | |||
Тып календара |
Сонечны | ||
Каляндарная эра |
Устаўка высакосных |
97/400 | |
| |||
Іншыя календары | |||
Армеліна · Армянскі: паганскі, хрысціянскі · Асірыйскі · Ацтэкскі · Бахаі · Бенгальскі · Будысцкі · Вавілонскі · Візантыйскі · В'етнамскі · Гільбурда · Галацэнскі · Грыгарыянскі · Грузінскі · Старажытнагрэчаскі · Старажытнаегіпецкі · Старажытнаіндыйскі · Старажытнакітайскі · Старажытнаперсідскі · Старажытнаславянскі · Зараастрыйскі · Індыйскі · Інкі · Іранскі · Ірландскі · Ісламскі · Кітайскі · Конта · Копцкі · Малайскі · Мая · Непальскі · Новаюліянскі · Рымскі · Сіметрычны · Савецкі · Стабільны · Тамільскі · Тайскі: месяцавы, сонечны · Тыбецкі · Трохсезонны · Туркменскі · Французскі · Ханаанейскі · Хараппскі · Чучхэ · Шведскі · Шумерскі · Эфіопскі · Юліянскі · Яванскі · Японскі · Яўрэйскі |
У грыгарыянскім календары працягласць трапічнага году прымаецца роўнай 365,2425 суткам. Працягласць невысакоснага году — 365 сутак, высакоснага — 366. Памылка ў адны суткі накопліваецца прыкладна за 3200 год (у юліянскім — за 128 год).
У адрозненне ад Юліянскага календара, у Грыгарыянскім высакосныя гады размяркоўваюцца іншым чынам:
- Кожны год, нумар якога кратны 4, — высакосны.
- Кожны год, нумар якога кратны 100, — не высакосны.
- Кожны год, нумар якога кратны 400, — высакосны.
У выніку сярэдняя працягласць года складае 365,2425 дзён:
З цягам часу ў Юліянскім календары накопліваецца значна большая памылка — адны суткі за 128 гадоў. Адсюль разыходжанне ў каляндарных датах:
Стагоддзе | Дзён | Перыяд (па грыгарыянскім календары) |
---|---|---|
XIV | 8 | 8 сакавіка 1300 — 8 сакавіка 1400 |
XV | 9 | 9 сакавіка 1400 — 9 сакавіка 1500 |
XVI і XVII | 10 | 10 сакавіка 1500 — 10 сакавіка 1700 |
XVIII | 11 | 11 сакавіка 1700 — 11 сакавіка 1800 |
XIX | 12 | 12 сакавіка 1800 — 12 сакавіка 1900 |
XX і XXI | 13 | 13 сакавіка 1900 — 13 сакавіка 2100 |
XXII | 14 | 14 сакавіка 2100 — 14 сакавіка 2200 |
Табліца дат пераходу на грыгарыянскі каляндар у розных краінах:
Краіна | Апошні дзень Юліянскага календара | Першы дзень грыгарыянскага календара |
---|---|---|
Італія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
Іспанія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
Партугалія | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
Рэч Паспалітая | 04.10.1582 | 15.10.1582 |
Францыя | 09.12.1582 | 20.12.1582 |
Люксембург | 21.12.1582 | 01.01.1583 |
Нідэрланды | 21.12.1582 | 01.01.1583 |
Баварыя | 05.10.1583 | 16.10.1583 |
Аўстрыя | 06.01.1584 | 17.01.1584 |
Швейцарыя | 11.01.1584 | 22.01.1584 |
Венгрыя | 21.10.1587 | 01.11.1587 |
Прусія | 22.08.1610 | 02.09.1610 |
Германія (пратэстанцкая) | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
Нарвегія | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
Данія | 18.02.1700 | 01.03.1700 |
Вялікабрытанія | 02.09.1752 | 14.09.1752 |
Швецыя | 17.02.1753 | 01.03.1753 |
Фінляндыя | 17.02.1753 | 01.03.1753 |
Японія | - | 01.01.1873 |
Кітай | - | 20.11.1911 |
Балгарыя | 31.03.1916 | 14.04.1916 |
Турцыя | 15.02.1917 | 01.03.1917 |
Расія | 31.01.1918 | 14.02.1918 |
Украіна (УНР) | 28.02.1918 | 14.03.1918 |
Сербія | 18.01.1919 | 01.02.1919 |
Румынія | 18.01.1919 | 01.02.1919 |
Грэцыя | 09.03.1924 | 23.03.1924 |
Егіпет | 17.09.1928 | 01.10.1928 |
Грыгарыянскі каляндар на Вікісховішчы |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.