Аб’яднаныя Арабскія Эміраты
краіна ў Паўднёва-Заходняй Азіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аб’ядна́ныя Ара́бскія Эміра́ты (араб. الإمارات العربية المتحدة) — пераважна пустынная дзяржава Аравійскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй частцы Персідскага заліва. Мяжуе з Аманам і Саудаўскай Аравіяй. Краіна складаецца з сямі эміратаў і займае плошчу каля 83 600 км². У 2013 г. насельніцтва ААЭ склала 9,2 млн чалавек, з якіх 1,4 млн — грамадзяне ААЭ, а 7,8 млн — працоўныя мігранты і жыхары без грамадзянства[6][7]. Сталіца ААЭ — горад Абу-Дабі.
| |||||
Дэвіз: «Бог, Нацыя, Прэзідэнт» | |||||
Гімн: «عيشي بلادي» | |||||
Заснавана | 1 снежня 1971 | ||||
Дата незалежнасці | 2 снежня 1971 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Арабская | ||||
Сталіца | Абу-Дабі | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Дубай, Абу-Дабі | ||||
Форма кіравання | Федэратыўная абсалютная манархія | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Халіфа ібн Зайд ан-Нахаян Махамед ібн Рашыд аль-Мактум | ||||
Дзярж. рэлігія | Іслам суніцкага толку | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 114-я ў свеце 83 600[1] км² 0 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Шчыльнасць | 9 446 000[2] чал. 113 чал./км² | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2013) • На душу насельніцтва |
$402,3 млрд[3] (29-ы) $42 589,5[4] | ||||
ІРЧП (2013) | ▲ 0,818[5] (вельмі высокі) (41-ы) | ||||
Валюта | Дырхам ААЭ | ||||
Інтэрнэт-дамены | .ae, امارات. | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AE | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ARE | ||||
Код МАК | UAE | ||||
Тэлефонны код | +971 | ||||
Часавыя паясы | +4 |
Сфарміраваная 2 снежня 1971 г. дзяржава — федэрацыя сямі эміратаў (эквіваленты княстваў). Кожны эмірат кіруецца спадчынным эмірам, а ўсе эміры разам утвараюць Федэральны Вярхоўны Савет — найвышэйшы заканадаўчы і выканаўчы орган краіны. Адзін з эміраў прызначаецца Прэзідэнтам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Іслам — дзяржаўная рэлігія Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, а афіцыйная мова — арабская[8].
Тэрыторыя ААЭ гістарычна належала Дзяржаве Сасанідаў, Партугаліі і знаходзілася пад уплывам Асманскай імперыі. З канца 1800-х тэрыторыя ААЭ была пад пратэктаратам Брытанскай імперыі, ад якой і была абвешчана незалежнасць у 1971 г. Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, што характэрна для арабскіх краін увогуле, маюць адносна моцную і дыверсіфікаваную эканоміку, якая арыентуецца на нафту і прыродны газ, а таксама на гандаль і турызм. Большасць насельніцтва краіны вызнае іслам, які пакінуў значны ўплыў на мясцовую культуру.