Пустыня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Пусты́ня — тып ландшафту, які характарызуецца раўніннай паверхняй, разрэджанасцю або адсутнасцю флоры і спецыфічнай фаунай. Адрозніваюць пясчаныя, камяністыя, гліністыя, саланчаковыя пустыні. Асобна вылучаюць снежныя пустыні (у Антарктыдзе і Арктыцы — арктычная пустыня). Самая вядомая пустыня — Сахара, якая займае ўсю паўночную частку афрыканскага кантынента. Блізкія да пустыняў паўпустыні (апустыненыя стэпы), якія таксама адносяцца да экстрэмальных ландшафтаў.