Эўкаліпт

From Wikipedia, the free encyclopedia

Эўкаліпт

Эўкаліпт (Eucalyptus) — род дрэў і некаторых кустоў, налічваецца больш за 700 відаў.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Эўкаліпт

Eucalyptus melliodora.
Лісце і кветкі.
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Eucalyptus L'Hér., 1788

Сінонімы
Тыпавы від
Eucalyptus obliqua L'Her.
Арэал
выява

  Распаўсюджанне


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27187
NCBI  3932
EOL  29916
GRIN  g:4477
IPNI  27534
FW  261144
Закрыць

Гісторыя

Упершыню еўрапейцы пабачылі эўкаліпт на востраве Тасманія, больш 200 гадоў назад. У 1777 г. яго насенне было завезена ў Англію.

Большасць эўкаліптаў паходзіць з Аўстраліі, некаторыя — з астравоў Новай Гвінеі і Інданезіі, а адзін від — нават з Філіпінскіх астравоў. Шматлікія віды былі інтрадукаваны ў засушлівых раёнах іншых частак свету, уключаючы Каліфорнію, Афрыку, Паўднёвую Еўропу, Індыю і Кітай.

Характарыстыка

Дасягаюць вышыні 100—155 метраў. Варта адзначыць, што вышыня эўкаліптаў розная, бо сярод іх налічваецца 700 відаў. І не ўсе яны дасягаюць такіх гіганцкіх памераў. Ёсць сярод іх і карлікі, якія ледзь дасягаюць 2—3 метраў у вышыню.

Дзякуючы каштоўнай драўніне і здольнасці да хуткага росту, эўкаліптавыя лясы культывуюць амаль ва ўсіх трапічных і субтрапічных краінах. З-за хуткага росту ім патрабуецца вялікая колькасць вады, што прыводзіць да высушвання глебы. Адзін сталы эўкаліпт можа на працягу года спажыць 14 тон вады.

Эўкаліпт расце вельмі хутка і да стогадовага ўзросту дасягае вышыні 100 м. Асабліва хуткі рост назіраецца ў першае дзесяцігоддзе, калі кожны год дрэва вырастае на 4—5 м. Затым рост запавольваецца. Праз 20—30 гадоў эўкаліпт дасягае вышыні 35 м пры дыяметры ствала, як у 200-летняга дуба. Пяцігадовыя эўкаліпты ўтвораць сапраўдны лес.

Выкарыстанне

З некаторых відаў эўкаліпта атрымліваюць алей, а з іншых — вельмі цвёрдую драўніну. Эўкаліпт таксама вядомы як араматычная расліна, з якога атрымліваюць каштоўныя эфірныя алеі (эўкаліптавы алей), выкарыстоўваемыя ў медыцыне і парфумерыі. Эўкаліпты таксама вырошчваюць у якасці дэкаратыўных раслін, у мэтах меліярацыі.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.