Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Арктыка (ад грэч. ἄρκτος — «мядзведзіца», ἀρκτικός — «які знаходзіцца пад сузор’ем Вялікай Мядзведзіцы», «паўночны») — паўночная палярная вобласць Зямлі, якая ўключае паўночныя ўскраіны Еўропы, Азіі і Паўночнай Амерыкі (акрамя паўднёвай частцы Грэнландыі і паўвострава Лабрадор), амаль увесь Паўночны Ледавіты акіян з астравамі і прылеглыя часткі Атлантычнага і Ціхага акіянаў.
Арктыка | |
---|---|
Колькасць насельніцтва |
|
Мяжуе з | middle latitudes[d] |
Плошча |
|
Процілегла | Антарктыка |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўднёвая мяжа па сушы суадносіцца з паўднёвай мяжой зоны тундры (ізатэрма 10 °C самага цёплага месяца — ліпеня ці жніўня). Плошча 27 мільёнаў км² (часам мяжой Арктыкі лічаць лінію Паўночнага палярнага круга, тады плошча Арктыкі 21 мільёнаў км²).
У Паўночнай Амерыцы найбольшыя плошчы займаюць невысокія (вышынёй 400—700 м) узгоркавыя пласкагор’і (Арктычнае плато і інш.). Самыя высокія горы на ўсходзе Грэнландыі (3700 м, гара Гунб'ёрн), Бафінавай Зямлі і востраве Элсміра. У рэльефе сушы Еўразіі пераважаюць раўніны. Месцамі ўчасткі гор (горы Быранга на паўвостраве Таймыр). Многія астравы ўкрыты ледавікамі; плошча ледавікоў Арктыкі 2 мільёнаў км².
Карысныя выкапні: каменны і буры вугаль, лігніт, каменная соль, руды каляровых металаў.
У мацерыковай частцы многа рэк, якія замярзаюць на 8-10 месяцаў, невялікія азёры (возера Таймыр).
У Паўночным Ледавітым акіяне вылучаюць шэльф (глыбіня 200—300 м), заняты ўскраіннымі морамі (Бафіна, Бафорта, Чукоцкім, Усходне-Сібірскім, Лапцевых, Карскім, Грэнландскім) і астравамі мацерыковага паходжання (Канадскі Арктычны архіпелаг, Новасібірскія астравы, Паўночная Зямля, Новая Зямля, Зямля Франца-Іосіфа, архіпелаг Шпіцберген і інш.), і дно — глыбакаводную частку, абмежаваную з поўдня краем шэльфа Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Плошча каля 5,3 мільёнаў км², наўбольшая глыбіня 5527 м (упадзіна Літке). Падводныя хрыбты Ламаносава, Гакеля і Мендзялеева падзяляюць дно на падводныя катлавіны Канадскую, Макарава, Амундсена, Нансена і інш.
Працяглая палярная ноч, нізкія значэнні радыяцыйнага балансу (пры адмоўных сярэдніх тэмпературах студзеня ад −30 да −34 °C, ліпеня каля 0 °C) фарміраванне Арктычнага антыцыклону, інтэнсіўная цыкланічная дзейнаць спрыяюць існаванню дрэйфуючага ледавіковага покрыва шматгадовых (пакавых) ільдоў. Ледавітасць марскіх акваторый Арктыкі каля 11 мільёнаў км² зімой і каля 11 мільёнаў км² летам. Цыркуляцыя водаў і льдоў вызначаецца водаабменам з Атлантычным і Ціхім акіянамі. Салёнасць 30-32 ‰. Скорасць дрэйфу лёду і пастаянных цячэнняў 2-4 км за суткі.
Панаванне арктычных паветраных масаў, арктычнага клімату, наяўнасць шматгадовай мерзлаты абумовілі існаванне ландшафтаў ледзяных пустыняў, хмызняковай тундры (карлікавая бяроза, вярба, багун) і зоны арктычных пустыняў на прымітыўных арктычных глебах.
Жывёльны свет: белы мядзведзь, пясец, паўночны алень, аўцабык; з птушак — белая сава, тундравая курапатка, рагаты жаваранак, «птушыныя кірмашы» (гагі, гусі,казаркі, тундравы лебедзь). У водах Арктыкі 70 відаў фітаплактону і каля 80 розных формаў зоапланктону. У морах — маржы і цюлені. Прамысловыя рыбы: селядзец, траска, пікша, марскі акунь і інш.
У сучасным міжнародным праве замацаваны падзел Арктыкі на 5 сектараў у адпаведнасці з паўночнымі граніцамі Расіі, ЗША (Аляска), Канады, Даніі (Грэнландыя) і Нарвегіі, бакавыя межы — мерыдыяны, вяршыня — Паўночны полюс. Усе землі і астравы ў межах кожнага сектара ўваходзяць у склад тэрыторый прылеглых дзяржаў.
Доўгі час Арктыка лічылася тэрыторыяй, не прыстасаванай для жыцця людзей («мёртвая зямля»), непраходнай ні водным, ні наземным шляхам.
У XI стагоддзі рускія мараплаўцы выйшлі ў мора Паўночнага Ледавітага акіяна. У XII—XIII стагоддзях адкрылі астравы Вайгач, Новая Зямля, а ў канцы XV стагоддзя — астравы архіпелага Шпіцберген, востраў Мядзведжы. У першай палове XVI стагоддзя з’явілася першая карта басейна Ледавітага акіяна, складзеная па чарцяжы Д. Герасімава, да гэтага ж часу адносіцца і засваенне заходняга ўчастка Паўночнага марскога шляху — ад Паўночнай Дзвіны да Тазаўскай губы ў вусце Обі (так званы «мангазейский марской ход»).
У выніку Вялікай паўночнай экспедыцыі (1733—1743) усё Сібірскае ўзбярэжжа Паўночнага Ледавітага акіяна да мыса Б. Баранава было даследавана, апісана і нанесена на карты. З 1874 года пачаліся плаванні на паравых судах праз Карскае мора ў вусце Обі і Енісея, якія атрымалі назвы Карскіх экспедыцый.
Нарвежскі палярны даследчык Фрыцьёф Нансен называў Арктыку Краінай ледзянога жаху.
У 1937 годзе ў раёне полюса была арганізавана першая савецкая дрэйфуючая станцыя «Паўночны полюс» пад кіраўніцтвам І.Дз. Папаніна. Вялікая роля ў асваенні Арктыкі належыць Паўночнаму марскому шляху.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.