Кенія
краіна ва Усходняй Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Кенія (значэнні).
Кенія, Рэспубліка Кенія (англ.: Republic of Kenya) — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Мяжуе з Эфіопіяй на поўначы, Танзаніяй на поўдні, Самалі на паўночным усходзе, Угандай на захадзе (мяжа часткова ідзе па возеры Вікторыі) і Паўднёвым Суданам на паўночным захадзе. На паўднёвым ўсходзе абмываецца Індыйскім акіянам. Дзяржаўныя мовы — суахілі і англійская. Нацыянальнае свята — Дзень незалежнасці (12 снежня). Сталіца — Найробі.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Harambee (Працаваць разам)» | |||||
Гімн: «Ee Mungu Nguvu Yetu» | |||||
Дата незалежнасці | 12 снежня 1963 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйныя мовы | суахілі[1] і англійская[2] | ||||
Сталіца | Найробі | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Ухуру Кеніята Калонза Мусьёка Раіла Адзінга | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 46-я ў свеце 582 650 км² 2,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2019) • Шчыльнасць | ▲47 564 296 чал. (37-я) 65,1 чал./км² | ||||
ІРЧП | ▼ 0.541 (147-ы) | ||||
Валюта | Кенійскі шылінг | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ke | ||||
Код ISO (Alpha-2) | KE | ||||
Код ISO (Alpha-3) | KEN | ||||
Код МАК | KEN | ||||
Тэлефонны код | +254 (+005 з Танзаніі і Уганды) | ||||
Часавыя паясы | +3 |
Закрыць