Паўднёвы Судан
краіна ў Афрыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Паўднёвы Судан (англ.: Southern Sudan) — дзяржава ва Усходняй Афрыцы. Самая маладая агульнапрызнаная краіна свету — дзяржаўны суверэнітэт набыты 9 ліпеня 2011 года пасля яго афіцыйнага прызнання Суданам. Сталіца і буйнейшы населены пункт — горад Джуба.
| |||||
Дэвіз: «Justice, Liberty, Prosperity» «Справядлівасць, свабода, дабрабыт» | |||||
Гімн: «South Sudan Oyee!» | |||||
Заснавана | 28 лютага 1972 | ||||
Дата незалежнасці | 9 ліпеня 2011 (ад Судана) | ||||
Афіцыйная мова | Англійская | ||||
Сталіца | Джуба | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Джуба, Ей, Вау, Малакаль, Авейль | ||||
Форма кіравання | Федэратыўная прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт | Салва Кіір Джэймс Уані Іга | ||||
Плошча • Усяго | 42-я ў свеце 619.745 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2016) • Шчыльнасць | 12.230.490[1] чал. (94-я) 19,7 чал./км² (209-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$18,435 млрд $1420 (176-ы) | ||||
ВУП (намінал) • Разам (208) • На душу насельніцтва |
$3,194 млрд $246 | ||||
ІРЧП (2017) | 0,388[2] (187-ы) | ||||
Этнахаронім | Паўднёвыя суданцы | ||||
Валюта | Паўднёвасуданскі фунт (SSP) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ss [3] | ||||
Код ISO (Alpha-2) | SS | ||||
Код ISO (Alpha-3) | SSD | ||||
Код МАК | SSD | ||||
Тэлефонны код | +211 | ||||
Часавыя паясы | +3 | ||||
|
Паўднёвы Судан мяжуе з Эфіопіяй на ўсходзе, Кеніяй, Угандай і Дэмакратычнай Рэспублікай Конга на поўдні, ЦАР на захадзе і Суданам на поўначы. Не мае выхаду да мора. Плошча — 619.745 км².
У Паўднёвым Судане па розных ацэнках пражывае ад 9 да 12 млн чалавек. Большасць насельніцтва складаюць нілоцкія народы, што належаць да негроіднай расы і вызнаюць хрысціянства або мясцовыя анімічныя вераванні, у адрозненне ад арабскага мусульманскага насельніцтва Судана.
Паўднёвы Судан адносіцца да ліку найменш развітых краін, маючы адзін з самых нізкіх у свеце ВУП на душу насельніцтва (1500 дал.). Ад самага эканамічнага дна адсталую аграрную краіну ратуе развіты нафтаздабыўны сектар. Краіна мае адно з самых нізкіх месцаў у сусветным рэйтынгу недзеяздольнасці ўрадаў.
Член ААН з 14 ліпеня 2011 года, Афрыканскага саюзу, Усходнеафрыканскай супольнасці (з 2016) і ўсходнеафрыканскага Міжурадавага гандлёвага блоку (штаб-кватэра ў Джыбуці).