Мексіка
краіна ў Паўночнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Мексіка, Мексіканскія Злучаныя Штаты — федэратыўная канстытуцыйная рэспубліка ў Паўночнай Амерыцы, якая мяжуе на поўначы са Злучанымі Штатамі Амерыкі, на поўдні і захадзе абмываецца Ціхім акіянам, на паўднёвым усходзе мае мяжу з Гватэмалай, Белізам, а таксама абмываецца водамі Карыбскага мора і Мексіканскага заліва а ўсходзе[4]. З тэрыторыяй амаль роўнаю двум мільёнам квадратных кіламетраў[5], Мексіка — пятая па велічыні тэрыторыі краіна ў Амерыцы і 13-я ў свеце. Маючы насельніцтва большае за 126 мільёнаў чалавек, у 2010-х гадах Мексіка з’яўлялася 10-й па колькасці насельніцтва краінай свету. У 2020 годзе Мексіка абышла Японію і ўвайшла ў дзясятку самых населеных краін (паводле некаторых ацэнак, гэта адбылося ў 2018 годзе). Другая па колькасці насельніцтва ў Лацінскай Амерыцы, першая сярод іспанамоўных краін свету.
| |||||
Гімн: «Himno Nacional Mexicano» | |||||
Дата незалежнасці | 16 верасня 1810 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Іспанская | ||||
Сталіца | Мехіка | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Мехіка, Гвадалахара, Мантэрэй, Пуэбла | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Андрэс Мануэль Лопес Абрадор | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 13-я ў свеце 1 972 550 км² 2,5 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2020) • Шчыльнасць | 126 014 024[1] чал. 63 чал./км² | ||||
ВУП • Разам (2018) • На душу насельніцтва |
$2498 млрд.[2] (11-ы) $20028 | ||||
Валюта | Мексіканскі песа (MXN, код 103) | ||||
Інтэрнэт-дамен | .mx | ||||
Код ISO (Alpha-2) | MX | ||||
Код ISO (Alpha-3) | MEX | ||||
Код МАК | MEX | ||||
Тэлефонны код | +52 | ||||
Часавыя паясы | -6…-8 | ||||
Месца па ВУП у свеце—15[3] |
У дакалумбавай Мексіцы існавалі развітыя індзейскія цывілізацыі. У XVI стагоддзі Іспанія заваявала і каланізавала тэрыторыю Мексікі, якая стала цэнтрам віцэ-каралеўства Новая Іспанія. У 1821 годзе Мексіка набыла незалежнасць. Далей былі перыяды эканамічнай нестабільнасці, амерыкана-мексіканская вайна з тэрытарыяльнымі саступкамі на карысць ЗША, грамадзянская вайна, дзве імперыі і ўнутраная дыктатура. Апошняя прывяла да мексіканскай рэвалюцыі ў 1910 годзе, у выніку якой паўстала цяперашняя палітычная сістэма краіны.
Мексіка з’яўляецца адной з найбуйнейшых эканомік свету і лічыцца рэгіянальнай дзяржавай сярэдняй магутнасці[6][7]. Акрамя таго, Мексіка з’яўляецца першым лацінаамерыканскім членам Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця з 1994 года. Паводле дадзеных Сусветнага банка даход у Мексіцы вышэйшы за сярэдні[8]. Мексіка з’яўляецца новай індустрыяльнай краінай[9][10][11] і новай сілай[12], яна мае 11-ы ВУП паводле парытэту пакупніцкай здольнасці. Эканоміка цесна звязана з краінамі-партнёрамі па Паўночнаамерыканскім пагадненні аб свабодным гандлі (НАФТА), асабліва з ЗША[13][14].
Мексіка займае пятае месца ў свеце і першае ў Амерыцы паводле колькасці аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[15][16][17]. З’яўляецца шостай з ліку найбольш біяразнастайных краін. Мексіка — самая папулярная сярод замежных турыстаў краіна Амерыкі (6-е месца з 39 млн наведвальнікамі ў 2018).