Беліз
краіна ў Цэнтральнай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Белі́з (англ.: Belize [bɛˈliːz]) — краіна ў Цэнтральнай Амерыцы, на заходнім узбярэжжы Карыбскага мора. Мяжуе на поўначы з Мексікай, на захадзе — з Гватэмалай. Да 1973 года насіў назву Брытанскі Гандурас. Займае плошчу ў 22 800 км² і мае 360 тыс. чалавек насельніцтва (2017). У Белізе самая нізкая ў Цэнтральнай Амерыцы шчыльнасць насельніцтва. Прырода Беліза незвычайна біялагічна разнастайная. Сучаснае насельніцтва склалася цягам складаных гістарычных працэсаў і ўяўляе сабою мульцікультурную супольнасць. Дзяржаўная мова — англійская, распаўсюджаны крэольская і іспанская. Член Брытанскай Садружнасці, на чале дзяржавы брытанскі манарх. Беліз вядомы сваімі вераснёўскімі святамі, шырокімі бар’ернымі каралавымі рыфамі і пунта-музыкай.
Хуткія факты
| |||||
Дэвіз: «Sub Umbra Floreo» | |||||
Гімн: «Land of the Free» | |||||
Дата незалежнасці | 21 верасня 1981 (ад Вялікабрытаніі) | ||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Бельмапан | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Беліз | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія | ||||
Кароль Генерал-губернатар Прэм’ер-міністр | Карл III Колвіл Янг Джоні Брысеньё | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 150-я ў свеце 22 966 км² 0,7% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 360 тыс.чал.[1] чал. (177-я) 15,6 чал./км² | ||||
ІРЧП (2017) | 0,715[2] (высокі) (101-ы) | ||||
Валюта | Белізскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .bz | ||||
Код ISO (Alpha-2) | BZ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | BLZ | ||||
Код МАК | BIZ | ||||
Тэлефонны код | +501 | ||||
Часавыя паясы | -6 |
Закрыць