Грузія
краіна ў Каўказскім рэгіёне / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гру́зія (груз. საქართველო), таксама Сакартвэ́ла — краіна ў Каўказскім рэгіёне Еўразіі. Паводле перапісу 2014 года, насельніцтва Грузіі складае каля 3,7 млн жыхароў. Тбілісі — сталіца і самы буйны горад у краіне, насельніцтва якога перавышае мільён чалавек.
| |||||
Дэвіз: «Сіла ў адзінстве груз. ძალა ერთობაშია» | |||||
Гімн: «Свабода» | |||||
Дата незалежнасці | 26 мая 1918 (ад ЗДФР) 9 красавіка 1991 (ад СССР[* 1].) | ||||
Афіцыйная мова | грузінская | ||||
Сталіца | Тбілісі, Кутаісі | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Кутаісі, Батумі, Руставі, Зугдыды, Горы, Поці, Сухумі[* 2], Цхінвалі[* 3] | ||||
Форма кіравання | Змешаная рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр Спікер Парламента | Саламэ Зурабішвілі Георгій Гахарыя Іраклій Кобахидзэ | ||||
Плошча • Усяго | 118-я ў свеце 69 700[* 4][1][2] км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2012) • Шчыльнасць | ▲4 497 600 чал. 68 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$23,934 млрд (МВФ)[3] (109-ы) $5,491 $ (МВФ)[3] | ||||
Валюта | Лары | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ge | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GE | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GEO | ||||
Код МАК | GEO | ||||
Тэлефонны код | +995 | ||||
Часавыя паясы | +4 |
Грузія размешчана на скрыжаванні Усходняй Еўропы і Заходняй Азіі. Краіна мае сухапутныя межы з Расіяй на поўначы, Азербайджанам на паўднёвым усходзе, Арменіяй і Турцыяй на поўдні. На захадзе краіна абмываецца Чорным морам.
На працягу старажытнай эпохі на тэрыторыі цяперашняй Грузіі зацвердзілася некалькі незалежных царстваў. У пачатку IV стагоддзя Калхіда і царства Іберыя прынялі хрысціянства. Аб’яднанае Грузінскае царства дасягнула піку свайго эканамічнага і палітычнага развіцця падчас праўлення цара Давіда IV і царыцы Тамары ў XI—XII стагоддзях. Пасля гэтага на працягу многіх стагоддзяў тэрыторыя знаходзілася ў складзе розных буйных імперый, у тым ліку Мангольскай імперыі, Асманскай імперыі і паслядоўных дынастый Ірана. У канцы XVIII стагоддзя Картлі-Кахетынскае царства заключыла саюз з Расійскай імперыяй, і вобласць была анексавана апошняй у 1801 годзе, пасля чаго панаванне Расіі над тэрыторыяй Грузіі было пацверджана ў 1813 годзе Гюлістанскай дамовай з Каджарскай дынастыяй Ірана.
Пасля Расійскай рэвалюцыі 1917 г. Грузія на кароткі час атрымала незалежнасць, пасля чаго была захоплена Савецкай Расіяй у 1921 годзе і ўвайшла ў склад СССР як Грузінская ССР. Пасля аднаўлення незалежнасці ў 1991 годзе посткамуністычная Грузія цярпела ад грамадзянскага і эканамічнага крызісу на працягу 1990-х гадоў. Гэта працягвалася да мірнай Рэвалюцыі ружаў, пасля якой дзяржава стала праводзіць празаходнюю замежную палітыку, правёўшы шэраг дэмакратычных і эканамічных рэформаў, накіраваных на інтэграцыю з НАТА і еўрапейскімі краінамі. Заходняя арыентацыя Грузіі неўзабаве прывяла да пагаршэння адносін з Расіяй, што прывяло да расійска-грузінскай вайны, якая прывяла да падтрымкі Расіяй самаабвешчаных рэспублік Абхазіі і Паўднёвай Асеціі і размяшчэння на іх тэрыторыі расійскіх ваенных баз.
Грузія з’яўляецца унітарнай змешанай рэспублікай з урадам, які абіраецца шляхам прадстаўнічай дэмакратыі. Дзяржава з’яўляецца членам Савета Еўропы і Арганізацыі за дэмакратыю і эканамічнае развіццё — ГУАМ. Абхазія і Паўднёвая Асеція застаюцца дэ-факта незалежнымі рэгіёнамі, атрымаўшы міжнароднае прызнанне ад чатырох краін-членаў ААН — Расіі, Нікарагуа, Венесуэлы і Науру. Грузія і асноўная частка міжнароднай супольнасці разглядаюць рэгіёны ў якасці суверэннай тэрыторыі Грузіі пад ваеннай акупацыяй Расіяй.