Антычнасць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ант́ычнасць (ад лац.: antiquus — стары, старажытны, старажытнасць) — перыяд гісторыі ад 800 да н.э. да 600 г. н.э. у рэгіёне Міжземнага мора.
Антычнасць | |
---|---|
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб’екта | Старажытная Грэцыя, Старажытны Рым і Міжземнамор'е |
Папярэдні ў спісе | прагісторыя |
Наступны ў спісе | Позняя Антычнасць |
Дата пачатку | 1199 да н.э. і 799 да н.э. |
Дата заканчэння | V стагоддзе |
Вывучаецца ў | Classical Greek and Roman history[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гэты час адрозніваецца ад папярэдніх і наступных агульнымі і сталымі культурнымі традыцыямі, а з пачатку І стагоддзя н.э., з прычыны пашырэння Рымскай імперыі, таксама палітычнай і культурнай цэласнасцю.
У больш вузкім сэнсе Антычнасцю лічаць гісторыю старажытнай (архаічнай) і класічнай Грэцыі, элінізму і Рымскай імперыі (але толькі эпоху рэспублікі, прынцыпату і дамінату). У больш шырокім сэнсе антычнасць уключае гісторыю Егіпта, Міжрэчча, Сірыі, Персіі і Малой Азіі, пачынаючы з пачатку пісьменства (каля 3500 да н.э.)[1]. Антычная спадчына стала адным з падмуркаў развіцця еўрапейскага грамадства і культуры.