Расійска-грузінская вайна (2008)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Расійска-грузінская вайна 2008 года (груз. რუსეთ-საქართველოს ომი) — вайна паміж Грузіяй, з аднаго боку, і Расіяй і падтрымванымі Расіяй самаабвешчанымі рэспублікамі Паўднёвай Асеціяй і Абхазіяй, з другога. Вайна адбылася ў жніўні пасля перыяду пагаршэння адносін паміж Расіяй і Грузіяй, абедзвюма былымі рэспублікамі Савецкага Саюза. Баявыя дзеянні ішлі ў стратэгічна важным рэгіёне Паўднёвага Каўказа. Яе лічаць першай еўрапейскай вайной 21 стагоддзя.[1]
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Расійска-грузінская вайна (2008) | |||
---|---|---|---|
| |||
Дата | 7 — 12 жніўня (асобныя сутычкі 16 жніўня, 22 жніўня 2008) | ||
Прычына |
|
||
Вынік | Паражэнне грузінскіх войскаў, поўная страта ёй кантролю над тэрыторыямі Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. Прызнанне Расіяй незалежнасці рэспублік Паўднёвая Асеція і Абхазія. | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Агульныя страты | |||
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Вайна вядома пад рознымі назвамі, у тым ліку Пяцідзённая вайна, Жнівеньская вайна і расійскае ўварванне ў Грузію.
Актыўныя баявыя дзеянні працягваліся з ночы 7-8 жніўня па 15 жніўня[2] 2008, хоць расійскі прэзідэнт Дзмітрый Мядзведзеў абвясціў пра завяршэнне аперацыі па змушэнні да міру ў зоне грузіна-асецінскага канфлікту 12 жніўня[3]. 12 жніўня абхазскі паўстанцкі ўрад заявіў пра пачатак ваеннай аперацыі супраць грузінаў. Грузія панесла паражэнне, а расійскія войскі, пакінуўшы нутраныя раёны Грузіі, засталіся ў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі, але займаючы большую тэрыторыю, чым іх урады кантралявалі да пачатку вайны. Па гэтай прычыне Грузія заявіла аб акупацыі яе тэрыторый[4]. Арганізацыя Паўночнаатлантычнага дагавора заявіла аб асуджэнні расійскай акупацыі і заклікала расійскі ўрад паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Грузіі[5]. Расія і паўстанцкія ўрады Паўднёвай Асеціі і Абхазіі патлумачылі расійскую акупацыю меркаваннямі міратворчасці[крыніца?].
Пасля вайны Расія[6] і Нікарагуа прызналі незалежнасць паўсталых урадаў Паўднёвай Асеціі і Абхазіі. У адказ 29 жніўня Грузія разарвала дыпламатычныя адносіны з Расіяй[7], а 29 лістапада — з Нікарагуа[8].
Грузіяй, якую ў гэтым падтрымлівае Захад, і Расіяй агучваюцца розныя версіі перадгісторыі вайны і падзей у яе час.