Вікіпедыя:Спасылкі на крыніцы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Артыкулы ў Вікіпедыі павінны мець спасылкі на крыніцы інфармацыі. Кожны матэрыял, які выклікае сумненні і не пацвярджаны спасылкамі на надзейныя крыніцы інфармацыі, можа быць выдалены. Асабліва важна трымацца гэта патрабавання для простых цытат, спрэчных або суб’ектыўных сцверджанняў (такіх як «лепшы», «першы», «адзіны» і інш.).
Старонка ёсць часткай правіл і рэкамендацый Вікіпедыі. Пададзеных тут норм мусяць трымацца ўсе ўдзельнікі. Аднак, нормы — не догма. Кіруйцеся здаровым сэнсам. Перад рэдагаваннем правіл і рэкамендацый упэўніцеся, што на змены ёсць кансэнсус (згода) супольнасці. Калі ёсць сумневы, спачатку абмяркуйце змены на старонцы размоў. |
ВП:СНК |
Калі вы зусім не ўяўляеце, як правільна аформіць спасылкі, і тлумачэнні ніжэй вам не дапамаглі, дадайце інфармацыю пра крыніцы хоць якім спасобам (напрыклад, у дужках непасрэдна пасля сцверджанняў).