Дагестан
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Рэспубліка Дагестан — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа. Сталіца — горад Махачкала. З усходу абмываецца водамі Каспійскага мора. Мяжуе з Грузіяй, Азербайджанам, Чачнёй, Стаўрапольскім краем і Калмыкіяй. На тэрыторыі Дагестана знаходзіцца самы паўднёвы пункт Расіі — гара Базардзюзю. Абмежаваны на паўночным сходзе Гімрынскім хрыбтом.
Дагестан | |||||
---|---|---|---|---|---|
авар.: Дагъистан Республика руск.: Республика Дагестан | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Гімн | State Anthem of the Republic of Dagestan[d] і Dagestan, you holy fatherland[d] | ||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 1991 | ||||
Кіраўнік | Сяргей Алімавіч Мелікаў | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD, UTC+03:00 і Еўропа/Масква[d][3] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-DA | ||||
Тэлефонны код | 872 | ||||
Код аўтам. нумароў | 05 | ||||
Афіцыйны сайт (руск.) | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поўдзень рэспублікі займаюць горы і перадгор’і Каўказа, на поўначы — пачынаецца Прыкаспійская нізіна. Плошча складае 50,3 тыс. км².
Дагестан размешчаны ва ўсходняй частцы Паўночнага Каўказа, на ўсходзе абмываецца Каспійскім морам. Берагавая лінія (530 км) слаба раздзеленая. На поўначы — Аграханскі і Кізлярскі залівы і Аграханскі паўвостраў. Дагестан ўключае астравы Чэчэнь, Цюленевы і інш. Паверхні тэрыторыя Дагестана дзеліцца на 4 часткі. Нізінная (значная частка тэрыторыі ляжыць ніжэй за ўзровень мора) — паўднёвы захад Прыкаспійскай нізіны, падзяляецца на Церска-Кумскую, Церска-Сулакскую і Прыморскую нізіны. Перадгор’і складаюцца з асобных хрыбтоў паўночна-заходняга і паўночна-ўсходняга распасцірання, падзеленыя шырокімі далінамі і катлавінамі. Унутраны горны Дагестан характарызуецца спалучэннем шырокіх плато (Арактаў, Гунібскае, Хунзахскага і інш.) і вузкіх монаклінальных грабянёў (хрыбет Салатаў, Гімрынскі і інш.). Вышыня да 2500 м. Горныя хрыбты ў многіх месцах прарэзаны глыбокімі цяснінамі-каньёнамі, сярод якіх па сваёй глыбіні (да 1800 м) вылучаецца Галоўны каньён ракі Сулак. Высакагорны Дагестан уключае 2 асноўныя ланцугі гор — Галоўны, або Водападзельны, хрыбет Вялікага Каўказа (Дагестану належыць паўночны схіл) і яго Бакавы хрыбет. Вышэйшы пункт Дагестана — гара Базардзюзю, 4466 м (на мяжы з Азербайджанам).
З карысных выкапняў прамысловае значэнне маюць радовішча нафты, гаручых газаў, каменнага вугалю, серы, мергеляў, кварцавых пяскоў. Мінеральныя крыніцы.
Клімат у цэлым характарызуецца багаццем цяпла і сухасцю. Сярэдняя тэмпература студзеня на нізіне ад + 1,4 °C да −3 °C (у гарах ад — 5 °C да — 11 °C), ліпеня да + 24 °C. Ападкаў выпадае ў сярэднім за год 200—300 мм на паўночна-усходняй нізіне і 600—800 мм у гарах (максімум у вясенне-летні перыяд). Безмарозны перыяд на нізіне ад 160—180 дзён на поўначы да 235—250 дзён на поўдні.
Рачная сетка Дагестана адрозніваецца значнай гушчынёй. Жыўленне рэк пераважна дажджавое і снегавое. Галоўныя рэкі: Церак, Сулак з Аварскім Койсу, Андыйскім Койсу, Казікумухскім Койсу і Каракойсу, Самур. Рэкі выкарыстоўваюцца для гідраэнергетыкі, меліярацыі, водазабеспячэння, часткова для сплаву лесу. Звыш 100 невялікіх азёр з агульнай плошчай каля 150 км², найбольшая колькасць іх у нізоўях Церака і Сулака.
Глебы на нізіне каштанавыя, лугавыя, саланчакі. У перадгор’ях сустракаюцца каштанавыя і горна-лясныя глебы. На спадзістых паўночна-ўсходніх схілах перадгор’яў, а таксама на плато ўнутраных горных частак развіты горныя чарназёмы. Для гор характэрныя таксама горна-стэпавыя, горныя бурыя лясныя і горна-лугавыя глебы. Расліннасць на нізіне і ў ніжніх частках схілаў гор пераважна пустынная палынова-салянкавая і паўпустынная палынова-злакавая. Вышэй 500—600 м да 1500—1600 м — лясныя масівы пераважна з дуба, граба, бука, а ва ўнутраным і высакагорным Дагестана — з бярозы, хвоі і інш.
Насельніцтва 2 576 531 чалавек (2002). З іх у гарадах жывуць 42,7 %. Нацыянальны склад:
Народ | Колькасць у 2002 годзе, тыс.
(*Архівавана 26 студзеня 2012.) |
---|---|
Аварцы | 758,4 (29,4 %) |
у т. л. Андыйцы | 21,3 |
у т. л. Дыдойцы | 15,2 |
у т. л. Ахвахцы | 6,4 |
у т.л. Бежцінцы | 6,2 |
у т.л. Карацінцы | 6,0 |
у т.л. Гінухцы | 0,5 |
Даргінцы | 425,5 (16,5 %) |
Кумыкі | 365,8 (14,2 %) |
Лезгіны | 336,7 (13,1 %) |
Лакцы | 139,7 (5,4 %) |
Рускія | 120,9 (4,7 %) |
Азербайджанцы | 111,7 (4,3 %) |
Табасараны | 110,2 (4,3 %) |
Чачэнцы | 87,9 (3,4 %) |
Нагайцы | 38,2 (1,5 %) |
Рутульцы | 24,3 (0,9 %) |
Агулы | 23,3 (0,9 %) |
Цахуры | 8,2 |
Армяне | 5,7 |
Татары | 4,7 |
Украінцы | 2,9 |
Яўрэі | 1,5 |
Горскія яўрэі | 1,1 |
паказаны народы з колькасцю больш за 1000 чаловек |
Дагестан падзяляецца на 38 адміністрацыйных раёнаў. Сёлы: Ахты, Чынар.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.