Прыкаспійская нізіна
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Прыкаспійская нізіна — нізіна, знаходзіцца на Усходне-Еўрапейскай раўніне ў Расіі і Казахстане, атачае паўночную частку Каспійскага мора. Плошча нізіны — каля 200 тыс. км². На тэрыторыі нізіны знаходзіцца Астраханскі запаведнік.
Прыкаспійская нізіна | |
---|---|
каз.: Каспий маңы ойпаты | |
Каардынаты: 47°32′00″ пн. ш. 49°01′00″ у. д.HGЯO | |
Вышыня над узроўнем мора | ад -28 да 149 м |
Працягласць з поўначы на поўдзень | да 550 км |
Працягласць з захаду на ўсход | да 770 км |
Плошча | 200 000 км² |
Рэкі | Волга, Урал, Кума, Эмба, Церак |
Азёры | Камыш-Самарскія азёры, Сарпінскія азёры, Эльтон, Баскунчак, Індэр |
Асноўная частка нізіны — глыбокая тэктанічная ўпадзіна на паўднёва-ўсходняй ускраіне Усходне-Еўрапейскай платформы. Вышыня над узроўнем мора да 149 м, паўднёвая частка нізіны ляжыць ніжэй за ўзровень мора (да −28 м). Паўночна-заходняя частка нізіны паміж Яргенінскім узвышшам, Кума-Маныцкай упадзінай і Волгай называецца Чорнымі землямі.
Прыкаспійская нізіна ўяўляе сабой роўную паверхню, спадзіста нахіленую да мора, сярод якой паднімаюцца асобныя ўзвышшы — Індэрскія горы, Вялікае Багдо, Малое Багдо і іншыя.
Прыкаспійскую нізіну аблямоўвае на поўначы — Агульны Сырт, на захадзе — Прыволжскае ўзвышша і Ергені, на ўсходзе — Перадуральскае плато і Усцюрт.
Прыкаспійскую нізіну перасякаюць рэкі Урал, Волга, Церак, Кума і іншыя. Невялікія рэкі (Вялікі і Малы Узень, Уіл, Сагіз) летам перасыхаюць або распадаюцца на шэраг катлавін, утвараючы азёрныя разлівы — Камыш-Самарскія азёры, Сарпінскія азёры. Шмат салёных азёр (Аралсор, Баскунчак, Эльтон і інш.)
Паверхня нізіны складзена з гліністых і сугліністых, а паўднёвая частка — з пясчаных адкладаў. Характэрны Бэраўскія бугры (у вусцях Кума і Эмба), западзіны і лагчыны на захад ад ракі Волга.
Клімат сухі, кантынентальны. Колькасць ападкаў на поўдні і ўсходзе менш за 200 мм у год.
Пераважаюць пустыні і паўпустыні.
У Волга-Ахтубінскай пойме развіта бахчаводства, садаводства, агародніцтва.
Адбываецца здабыча нафты і газу (Урала-Эмбінскі нафтагазаносны раён), у азёрах Эльтон і Баскунчак здабываюць кухонную соль.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.