Азербайджан
краіна ў паўднёвым Каўказе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Азербайджа́н (азерб.: Azərbaycan), Азербайджа́нская Рэспу́бліка (азерб.: Azərbaycan Respublikası) — дзяржава ва ўсходняй частцы паўднёвага Каўказа. З усходу абмываецца Каспійскім морам. Мяжуе на паўночным захадзе з Грузіяй, на поўначы з Расіяй, на паўднёвым захадзе Арменіяй і Турцыяй, на поўдні з Іранам. У склад Азербайджана ўваходзіць Нахічэванская Аўтаномная Рэспубліка — эксклаў, аддзелены ад асноўнай масы краіны тэрыторыяй Арменіі. Частку тэрыторыя Азербайджана кантралюе Арменія (эксклавы Кяркі, Бархударлы, і інш), Азербайджан кантралюе частку тэрыторыі Арменіі (анклаў Арцвашэн).
| |||||
Дэвіз: «Odlar Yurdu (Краіна Агнёў)» | |||||
Гімн: «Azərbaycan Marşı» | |||||
Заснавана | 28 мая 1918 як АДР 28 красавіка 1920 як АзССР | ||||
Дата незалежнасці | 18 кастрычніка 1991 (ад СССР) | ||||
Афіцыйная мова | Азербайджанская[1] | ||||
Сталіца | Баку | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Баку, Гянджа, Сумгаіт, Ленкарань, Нахічэвань[2], Ханкендзі[3] | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка[4] | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр | Ільхам Аліеў Алі Асадаў | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 114-я ў свеце 86 600 км² 1,6 % | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2019) • Шчыльнасць | 10 000 000[5] чал. (89-я) 115 чал./км² (99-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2019) • На душу насельніцтва |
$188,9 млрд [6] (73-ы) $18 776 (75-ы) | ||||
ІРЧП (2017) | ▲ 0,757 [7] (высокі) (80-ы) | ||||
Валюта | Азербайджанскі манат (AZN, код 944) | ||||
Авіякампанія | AZAL | ||||
Інтэрнэт-дамен | .az | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AZ | ||||
Код ISO (Alpha-3) | AZE | ||||
Код МАК | AZE | ||||
Тэлефонны код | +994 | ||||
Часавыя паясы | +4 |
Падзяляецца на 66 раёнаў, 11 гарадоў рэспубліканскага падпарадкавання і 1 аўтаномную рэспубліку (Нахічэванскую). У эканамічных мэтах Азербайджан дзеліцца на 10 эканамічных раёнаў.
Нацыянальнае свята — Дзень Рэспублікі (28 мая).