![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/BA_CitiExpress_Embraer_ERJ_145_%2528G-EMBD%2529_departing_Bristol_International_Airport.jpg/640px-BA_CitiExpress_Embraer_ERJ_145_%2528G-EMBD%2529_departing_Bristol_International_Airport.jpg&w=640&q=50)
Авіякампанія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Авіякампанія (авіяцыйная кампанія) — арганізацыя, якая здзяйсняе пасажырскія і грузавыя паветраныя перавозкі, авіяцыйныя работы. У савецкі перыяд выкарыстоўваўся сінонім авіяпрадпрыемства (авіяцыйнае прадпрыемства).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/27/BA_CitiExpress_Embraer_ERJ_145_%28G-EMBD%29_departing_Bristol_International_Airport.jpg/640px-BA_CitiExpress_Embraer_ERJ_145_%28G-EMBD%29_departing_Bristol_International_Airport.jpg)
Першая авіякампанія ў свеце, DELAG (ням.: Deutsche Luftschiffahrts-Aktiengesellschaft — Германскае акцыянернае таварыства па паветраным караблеводству), была ўтворана 16 лістапада 1909 года пры падтрымцы германскага ўрада. Яна выкарыстоўвала дырыжаблі фірмы Zeppelin. Штаб-кватэра фірмы знаходзілася ва Франкфурце-на-Майне.
У наш час сусветны рынак камерцыйных авіяперавозак ацэньваецца прыкладна ў $ 200 млрд[1].