From Wikipedia, the free encyclopedia
Груз, карга (англ.: Cargo) — аб’ект, які перамяшчаецца кім-небудзь ці чым-небудзь у прасторы.
Напрамкам перамяшчэння грузу можа быць ўздым або апусканне ў вертыкальнай або нахільнай плоскасцях, а таксама перавозка (транспарціроўка) з пункта адпраўлення ў пункт прызначэння.
Для перамяшчэння грузаў могуць выкарыстоўвацца тэхнічныя сродкі — грузапад’ёмныя, пад’ёмна-транспартныя і транспартныя машыны, механізмы, прыстасаванні і іншыя прылады. Пад’ёмна-транспартныя прылады выкарыстоўваюць для перавозкі грузаў на невялікія адлегласці, а транспартныя сродкі — на далёкія. Транспартны сродак, які перавозіць грузы, ва ўжытку называюць «грузавым» (напрыклад, грузавы аўтамабіль, грузавы вагон). Счэпленыя паміж сабой колавыя кантэйнеры для перавозкі грузаў ўтвараюць грузавы састаў, які з’яўляецца часткай аўтамабільнага або чыгуначнага цягніка. Калі ў складзе чыгуначнага цягніка акрамя грузавых вагонаў маюцца вагоны для перавозкі пасажыраў, то такі цягнік называюць грузапасажырскім.
Таксама «грузам» называюць аб'ект, які аказвае нагрузку на іншы аб’ект пад уздзеяннем сілы цяжару. У дадзеным паняцці груз не абавязкова можа перамяшчацца.
Грузы класіфікуюць
Да жывых грузаў адносяцца жывёлы, птушкі, расліны, бактэрыі і іншыя жывыя арганізмы; да іх перавозцы прад’яўляюцца асаблівыя патрабаванні.
Груз можа з’яўляцца зборным, напрыклад, пры перавозцы адным кантэйнерам або аўтамабілем грузаў некалькіх уладальнікаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.