Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Агрэга́тны стан (лат. aggregatus «агрэгатус» — злучаны) — стан існавання рэчыва, які адрозніваюцца ад іншых агрэгатных станаў характарам цеплавога руху малекул (атамаў) рэчыва і іхняга ўзаемадзеяння. Пераходы ад аднаго агрэгатнага стану да іншага звычайна характарызуюцца скачкападобнымі зменамі асноўных фізічных характарыстык рэчыва (у прыватнасці, шчыльнасці, цвёрдасці, энтрапіі).
Існуюць наступныя агрэгатныя станы рэчываў:
Напрыклад, лёд, вада і вадзяная пара з’яўляюцца прыкладамі адпаведна цвёрдага, вадкага і газападобнага стану аднаго і таго ж рэчыва (вады).
Вадкасці і цвёрдыя целы належаць да г.зв. кандэнсаваных сістэм. У іх малекулы (атамы) размяшчаюцца блізка адна ад адной, і сілы ўзаемадзеяння паміж імі значна большыя. У выніку вадкасці і цвёрдыя целы толькі нязначна змяняюць свой аб’ём пад уплывам механічнага ці тэмпературнага ўздзеяння.
Як асобны агрэгатны стан можа разглядацца таксама плазма, бо зараджаныя часцінкі, з якіх яна складаецца, у адрозненне ад нейтральных малекул газу, узаемадзейнічаюць на вялікіх адлегласцях. У той жа час, плазма па многіх характарыстыках супадае са звычайным газам.
Пераход вадкасці ў газ называецца кіпеннем, адваротны працэс — кандэнсацыяй. Пераход цвёрдага рэчыва ў вадкае — плаўленнем, адваротны — цвярдзеннем, зацвердзяваннем. Пераход цвёрдага рэчыва ў газ завецца сублімацыяй. Тэмпературы, пры якіх адбываюцца гэтыя працэсы пры нармальным атмасферным ціску з’яўляюцца важнымі характарыстыкамі рэчываў.
Пераходы з аднаго агрэгатнага стану ў іншы могуць адбывацца як скачком, пры пэўных значэннях тэмпературы і ціску, гэтак і без такога скачка, што паказвае на пэўную умоўнасць вызначэння асобных агрэгатных станаў. З гэтай прычыны ў навуцы карыстаюцца больш агульнымі паняткамі фазы і фазавага пераходу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.