From Wikipedia, the free encyclopedia
Перамяшчэ́нне — вектар, што злучае пачатковы і канцавы пункты, праз якія рушыла цела (матэрыяльны пункт) на працягу дадзенага часу. Любы адрэзак, што злучае якія-небудзь пункты траекторыі руху матэрыяльнага пункта, прадстаўляе яго перамяшчэнне на некаторым адрэзку часу.
Перамяшчэнне можна таксама вызначыць як змяненне радыус-вектара. Калі ў момант матэрыяльны пункт займаў пазіцыю, якая характарызуецца радыус-вектарам , а ў момант – радыус-вектарам , то рознасць і складзе перамяшчэнне матэрыяльнага пункта на адрэзку часу .
Велічыня перамяшчэння заўсёды меншая ці, прынамсі, не большая, за шлях матэрыяльнага пункта на гэтым жа адрэзку часу. Роўнасць велічыні перамяшчэння і пуці дасягаецца пры руху па прамой у адным кірунку.
Перамяшчэнне характарызуе рух матэрыяльнай кропкі, не зважаючы на ягоную інтэнсіўнасць. Велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць руху і ўяўляе сабой перамяшчэнне, аднесенае да адзінкі часу, называецца хуткасцю.
Пры вядомай хуткасці перамяшчэнне матэрыяльнай кропкі можна знайсці шляхам інтэгравання па часе:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.