Турцыя
краіна ў Паўднёва-Заходняй Азіі і Паўднёва-Усходняй Еўропе / From Wikipedia, the free encyclopedia
Турцыя (турэцк.: Türkiye), афіцыйна Турэцкая Рэспубліка, а гутаркова: Турэччына — краіна, якая знаходзіцца на паўвостраве Малая Азія ў заходняй Азіі і, часткова, ва ўсходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.
| |||||
Дэвіз: «Yurtta Barış, Dünyada Barış (руск.: «Мір у краіне, мір ва ўсім свеце»)» | |||||
Гімн: «İstiklâl Marşı» | |||||
Заснавана | 29 кастрычніка 1923 | ||||
Афіцыйная мова | Турэцкая | ||||
Сталіца | Анкара | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Стамбул, Анкара, Ізмір, Бурса, Адана, Анталья | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт | Рэджэп Таіп Эрдаган | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 36-я ў свеце 783 580 км² 1,3 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2014) • Шчыльнасць | ▲78,743,053[1] чал. (16-я) 97 чал./км² | ||||
Валюта | Турэцкая ліра | ||||
Інтэрнэт-дамен | .tr | ||||
Код ISO (Alpha-2) | TR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | TUR | ||||
Код МАК | TUR | ||||
Тэлефонны код | +90 | ||||
Часавыя паясы | +2, летом UTC+3 |
Па даных перапісу 2016 года насельніцтва Турцыі складае каля 80 млн. жыхароў. Стамбул — самы буйны горад у краіне з насельніцтвам каля 14 млн. чалавек, Анкара — другі па велічыні горад і сталіца дзяржавы.
Турцыя мае стратэгічна важнае размяшчэнне паміж Еўропай і Азіяй. Краіна мае сухапутныя межы з Грузіяй на паўночным усходзе, Арменіяй, Азербайджанам і Іранам на ўсходзе, Іракам і Сірыяй на поўдні, Грэцыяй на захадзе і Балгарыяй на паўночным захадзе. Турцыя складаецца з сямі рэгіёнаў: Мармуроваморскага, Чарнаморскага, Эгейскага, Міжземнаморскага, Цэнтральнай Анатоліі, Усходняй Анатоліі і Паўднёва-Усходняй Анатоліі. На поўначы краіна абмываецца Чорным морам, на захадзе — Эгейскім морам, а на поўдні — Міжземным морам. Сухапутная мяжа Турцыі мае даўжыню 2628 км, а берагавая лінія — 7168 км. Праліў Басфор, Мармуровае мора і праліў Дарданэлы, якія разам утвараюць Турэцкія пралівы аддзяляюць Фракію ад Анатоліі, а таксама еўрапейскую частку краіны ад азіяцкай.
Турцыя ёсць адным з арыгінальных членаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, член НАТА і адна з заснавальніц АЭСР, АБСЕ, АІС і Групы дваццаці. У 1949 годзе была адным з першых членаў Савета Еўропы. У 1963 годзе стала асацыяваным членам ЕЭС. Мытны саюз паміж Еўрапейскім саюзам і Турцыяй створаны ў 1995 годзе.
Турцыя прэтэндуе быць рэгіянальным лідэрам[2].