Басфор
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Басфор (турэцк.: İstanbul Boğazı «Стамбульскі праліў», грэч. Βόσπορος «Каровін брод») — праліў паміж Еўропай і Малой Азіяй, які злучае Чорнае мора з Мармуровым, а ў пары з Дарданэламі — з Міжземным. Басфор з’яўляецца часткай унутрыеўразійскай мяжы. На абодвух баках праліва размешчаны буйнейшы турэцкі горад Стамбул (да 1930 Канстанцінопаль).
Басфор? | |
---|---|
турэцк.: İstanbul Boğazı | |
Размяшчэнне | |
41°07′10″ пн. ш. 29°04′31″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня праліва каля 30 км, максімальная шырыня 3700 м на поўначы, мінімальная шырыня праліва 700 метраў. Глыбіня фарватэру ад 33 да 80 м.
Па адной з найбольш распаўсюджаных легенд праліў атрымаў сваю назву дзякуючы дачцэ найстаражытнага аргыўскага цара Іа — прыгожая ўмілаваная Зеўса па імені Іа была пераўтвораная ім у белую карову, каб пазбегнуць гневу яго жонкі Геры. Няшчасная Іа абрала водны шлях да выратавання, нырнуўшы ў сіняву праліва, які з тых часоў і завецца «каровіным бродам» або Басфорам.
Берагі праліва злучаюць два моста: Басфорскі мост даўжынёй 1074 м (завершаны ў 1973) і Мост султана Мехмеда Фаціха даўжынёй 1090 м (пабудаваны ў 1988) у 5 км на поўнач ад першага моста. Плануецца будаўніцтва трэцяга аўтадарожнага моста ў паўночнай частцы праліва на ўзбярэжжы Чорнага Мора. Мост працягласцю 1275 м звяжа хуткасную дарогу Northern Marmara з транс’еўрапейскай магістраллю. Папярэдні кошт праекта — каля 5-6 млрд долараў. Шлях на мосце будзе складацца з васьмі палос. У цяперашні час ідзе будаўніцтва чыгуначнага тунэлю «Marmaray» (тэрмін заканчэння — 2013), які аб’яднае хуткасныя транспартныя сістэмы еўрапейскай і азіяцкай частак Стамбула.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.