Рэвалюцыя 1917 года ў Расіі
From Wikipedia, the free encyclopedia
<table class="infobox infobox-d4655ea2718a94a3 " style="" data-name="Змена ўлады ў Расіі ў 1917—1918 гадах
" >
Краіна
Расія, горад Петраград, таксама Масква (гл. Кастрычніцкае ўзброенае паўстанне ў Маскве, 1917).
Дата
люты 1917 года — ліпень 1918 года
Прычына
Абвастрэнне ўнутраных супярэчнасцяў Расійскай Імперыі з прычыны Першай сусветнай вайны
Асноўная мэта
Барацьба альтэрнатыў развіцця Расіі
Вынік
Усталяванне савецкай улады, пачатак Грамадзянскай вайны
Расійская рэвалюцыя 1917 года — агульны тэрмін для серыі рэвалюцый у Расіі, якія знішчылі Расійскую імперыю і прывялі да стварэння СССР. Першая рэвалюцыя адбылася ў лютым 1917, а другая — у кастрычніку 1917. Асноўныя падзеі Лютаўскай рэвалюцыі адбываліся ў Петраградзе. Кіраўніцтва арміі на чале з начальнікам штаба Вярхоўнага Галоўнакамандуючага генералам Міхаілам Аляксеевым і камандуючым франтамі і флотамі палічыла, што яны не маюць сродкаў на падаўленне рэвалюцыі. Апошні расійскі цар Мікалай II адрокся ад пасаду. Пасля таго, як яго меркаваны пераемнік, вялікі князь Міхаіл Аляксандравіч таксама адмовіўся ад стальца, Дзярждума ўзяла краіну пад свой кантроль, утварыўшы Часовы ўрад Расіі.
З утварэннем паралельных Часоваму ўраду Саветаў пачаўся перыяд двоеўладдзя. Бальшавікі сфарміравалі атрады ўзброеных рабочых Чырвонай гвардыі[1], дзякуючы папулісцкім лозунгам заваяваўшы значную папулярнасць, у першую чаргу ў Петраградзе, Маскве, у буйных прамысловых гарадах, Балтыйскім флоце, войсках Паўночнага і Заходняга франтоў.
Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі, падкантрольны бальшавікам, на чале з Леніным, Петраградскі ВРК, зрынуў Часовы ўрад. На II Усерасійскім з'ездзе саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў бальшавікі вытрымалі цяжкую барацьбу супраць меншавікоў і правых эсэраў, сфарміраваўшы першы савецкі ўрад. У снежні 1917 года была складзена ўрадавая кааліцыя бальшавікоў і левых эсэраў. У сакавіку 1918 года быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор з Германіяй.
Да лета 1918 года канчаткова сфарміраваўся аднапартыйны ўрад, і пачалася актыўная фаза Грамадзянскай вайны ў Расіі, насталая ў выніку паўстання Чэхаславацкага корпуса. Канчатак Грамадзянскай вайны стварыла ўмовы для стварэння Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.