Аргенціна
краіна ў Паўдневай Амерыцы / From Wikipedia, the free encyclopedia
Аргенці́на (ісп.: Argentina), поўная афіцыяльная форма — Аргенці́нская Рэспу́бліка (ісп.: República Argentina [reˈpuβlika aɾxenˈtina]) — другая (пасля Бразіліі) па тэрыторыі і трэцяя (пасля Бразіліі і Калумбіі) па насельніцтву дзяржава Паўднёвай Амерыкі.
| |||||
Дэвіз: «En Unión y Libertad (ісп.: «У саюзе і свабодзе»)» | |||||
Гімн: «Oid, Mortales» | |||||
Дата незалежнасці | 9 ліпеня 1816 (ад Іспаніі) | ||||
Афіцыйная мова | Іспанская | ||||
Сталіца | Буэнас-Айрэс | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Буэнас-Айрэс, Кордава, Расарыа | ||||
Форма кіравання | Прэзідэнцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Віцэ-прэзідэнт Прэм’ер-міністр | Хаўер Мілей Амада Буду Хуан Мануэль Абал Медзіна | ||||
Дзярж. рэлігія | Каталіцтва | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні | 8-я ў свеце 2 766 890 км² 1,1% | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2017) • Шчыльнасць | 44 293 293[1] чал. (31-я) 16 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2017) • На душу насельніцтва |
$911,5[2] (29-ы) $20 700 (87-ы) | ||||
ІРЧП (2015) | ▲ 0,801[3] (вельмі высокі) (45-ы) | ||||
Валюта | Аргенцінскае песа | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ar | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | ARG | ||||
Код МАК | ARG | ||||
Тэлефонны код | +54 | ||||
Часавыя паясы | -3 |
На поўначы мяжуе з Парагваем і Балівіяй на паўночным усходзе — з Бразіліяй і Уругваем, на захадзе — з Чылі. З поўдня краіна абмываецца пралівам Дрэйка. Аргенціна лічыць сваёй тэрыторыяй Фалклендскія астравы, а таксама прэтэндуе на частку Антарктыкі.
Дэмакратычная прэзідэнцкая рэспубліка. Першая краіна свету, дзе пост прэзідэнта заняла жанчына. Федэратыўная дзяржава, якая складаецца з 24 адміністрацыйных адзінак — 23 правінцый і федэральнай сталічнай акругі Буэнас-Айрэс.
Насельніцтва Аргенціны было сфарміравана хвалямі міграцыі з Еўропы на іспанскім падмурку. Індзейскі субстрат тут меў меншае значэнне, чым для большасці краін Лацінскай Амерыкі. Для Аргенціны характэрная даволі слабая заселенасць тэрыторыі. Сталічная агламерацыя — Вялікі Буэнас-Айрэс — адносіцца да ліку найбуйнейшых гарадоў Амерыкі.
Аргенціна адносіцца да ліку найбольш эканамічна развітых дзяржаў Паўднёвай Амерыкі. Новая індустрыяльная краіна, Аргенціна мае сучасны прамысловы сектар з развітымі машынабудаваннем, атамнай энергетыкай, харчовай прамысловасцю. Уваходзіць у G20. Сельская гаспадарка з дамінуючай роляй жывёлагадоўлі мае экспартную накіраванасць. Аргенціна з'яўляецца членам гаспадарчай арганізацыі Меркасур.