Група дваццаці
From Wikipedia, the free encyclopedia
G20, Група дваццаці (афіцыйна: англ.: Group of Twenty Finance Ministers and Central Bank Governors) — фармат міжнародных нарад міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтральных банкаў, якія прадстаўляюць 20 эканомік: 19 найбуйнейшых нацыянальных эканомік і Еўрапейскі саюз (ЕС), прадстаўлены Дзяржавай-старшынёй Савета Еўрапейскага саюза (акрамя тых выпадкаў калі краіна-старшыня з’яўляецца сябрам Вялікай васьмёркі і такім чынам ужо прадстаўлена ў G20). Акрамя таго, звычайна на сустрэчах G20 прысутнічаюць прадстаўнікі Міжнароднага Валютнага Фонду і Сусветнага Банка.
Група дваццаці | |
---|---|
па-англійску: Group of Twenty | |
Дзяржавы-ўдзельніцы Іншыя дзяржавы Еўрасаюза Дзяржавы-госці |
|
Абрэвіятура | G20 |
Тып арганізацыі | гаспадарчая |
Афіцыйныя мовы | англійская |
Кіраўнікі | |
Маўрысіа Макры | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 26 верасня 1999 |
Колькасць членаў | 20 член арганізацыі |
Член у | 19 дзяржаў і Еўрапейскі Саюз |
Папярэднік | Група сямі |
g20.org | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У сукупнасці, G20 прадстаўляе 90 % сусветнага валавога нацыянальнага прадукту, 80 % сусветнага гандлю (уключаючы гандаль унутры ЕС) і дзве траціны насельніцтва свету.
З’яўляецца форумам для супрацоўніцтва і кансультацый па пытаннях, якія адносяцца да міжнароднай фінансавай сістэмы. Да 2008 года група не праводзіла самітаў на вышэйшым узроўні, яе асноўнай формай дзейнасці былі штогадовыя сустрэчы на ўзроўні міністраў фінансаў і кіраўнікоў цэнтрабанкаў.
Была створана ў адказ на фінансавыя крызісы канца 1990-х і ўсведамленне таго, што краіны з рыначнай эканомікай, якія развіваюцца, не былі адэкватна прадстаўлены ў сусветных эканамічных абмеркаваннях і прыняцці рашэнняў.